Джуліян Асанж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джуліян Асанж
анг. Julian Paul Assange
Julian Assange (Norway, March 2010).jpg
2010 год
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1971 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Таўнсьвіл(en), акруга Элфінстоўн(en), штат Кўінзлэнд, Аўстралія
Альма-матэр Central Queensland University[d] і Мэльбурнскі ўнівэрсытэт[1]
Занятак журналіст, Internet activist, інфарматар, hacker, праграміст, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадусар, тэлерэжысэр, кінапрадусар, пісьменьнік, выканаўчы дырэктар і вядоўца
Бацька Джон Шыптан
Маці Крыстына Асанж
Узнагароды
Сайт WikiLeaks.org

Джуліян Пол Асанж (нар. 1971; Таўнсьвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакумэнтаў, галоўным чынам амэрыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасьці, улетку 2010 году ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакумэнтаў, якія тычацца ваеннай апэрацыі ЗША ў Аўганістане. Пасьля гэтага на сайце WikiLeaks была разьмешчана канфідэнцыйная перапіска амэрыканскіх дыпляматаў, што выклікала міжнародны скандал.

Пазьней улады Швэцыі абвінавацілі Асанжа ў сэксуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны перасьлед мае палітычную матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не зьвязаная. 7 сьнежня 2010 году ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[2].

14 сьнежня 2010 году Асандж быў вызвалены з пад арышту пад час суду пад заклад у памэры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць кашталянскую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжаньне[3].

У чэрвені 2012 году Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адхіліў хадайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апэляцыі на рашэньне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швэцыі. Каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня зьявіўся ў амбасаду Эквадору ў Лёндане і падаў прашэньне аб палітычным прытулку[4]. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў гэтай лацінаамэрыканскай краіны Рыкарда Патына. Сам Асанж схаваўся на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.forbes.com/sites/andygreenberg/2012/09/14/an-excerpt-from-this-machine-kills-secrets-the-education-of-julian-assange/#5cc13b20b585
  2. ^ Заснавальніка “Wikileaks” арыштавалі // Радыё «Свабода», 7 сьнежня 2010 г. Праверана 28 красавіка 2015 г.
  3. ^ Джуліян Асанж вызвалены пад заклад WKNews
  4. ^ Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з амбасады // Радыё «Свабода», 20 чэрвеня 2012 г. Праверана 28 красавіка 2015 г.
  5. ^ Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры // Радыё «Свабода», 20 чэрвеня 2012 г. Праверана 28 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Джуліян Асанжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў