Мілі Мэджліс (па-азэрбайджанску: Milli Məclis — Нацыянальны сход) — парлямэнт Азэрбайджану. 28 траўня 1918 году Азэрбайджан абвясьціў сябе незалежным дзяржавай, сфармаваўшы вышэйшы орган улады краіны — нацыянальны сход Азэрбайджану (Мілі Мэджліс). 125 дэпутатаў. Неабходнай умовай для абраньня дэпутатам зьяўляецца ўзрост ня меншы за 25 гадоў[1]. У парлямэнце Азэрбайджану працуюць сталы камітэт па прававой палітыцы і дзяржаўным будаўніцтве[2]. Сядзіба знаходзіцца ў сталіцы Азэрбайджану Баку.
Мілі Мэджліс (Нацыянальны Савет) быў створаны на базе пагаджальнай парлямэнцкай камісіі Вярхоўнага Савету Азэрбайджану 26 лістапада 1991 году. Адпаведна канстытуцыі 1995 году ў Азэрбайджане ўведзены аднапалатны парлямэнт, дэпутаты ў які выбіраюцца на 5 гадоў усеагульным галасаваньнем[3]. Выбары ў Мілі Мэджліс 4 скліканьня адбыліся 7 лістапада 2010 году. На іх былі абраныя 105 мужчын і 20 жанчын[4]. Апошнія на сёньняшні дзень выбары ў Мілі Мэджліс прайшлі 1 лістапада 2015 году, на якіх былі вылучаныя 676 кандыдатаў[5]. 26 верасьня 2016 году ў Азэрбайджане адбыўся рэфэрэндум з прапановай унесьці зьмены ў Асноўны Закон Азэрбайджану. Гэтыя зьмены, сярод іншага, надавалі магчымасьць прэзыдэнту Азэрбайджану распускаць Мілі Мэджліс[6].