Перайсьці да зьместу

Аляксандар Малыхін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Малыхін
Дзесьці там унутры можна ўявіць Аляксандра Малыхіна
Краіна Беларусь Беларусь
Нарадзіўся 17 жніўня 1987 (36 гадоў)
Беларуская ССР, СССР
Кар’ера ў Чэмпіянат сьвету па гонках на вытрываласьць — LMGT3
Дэбютны сэзон 2024
Каманда Мантэй Рэйсінг
Праведзеных гонак 0
Здабытых перамог 0
Подыюмаў 0
Найхутчэйшых колаў 0
Чэмпіёнствы
  • 2022
  • 2023
  • 2023
  • 2023—2024

Аляксандар Малыхін (нар. 17 жніўня 1987) — беларускі аўтагоначнік, удзельнік Чэмпіянату сьвету па гонках на вытрываласьць за каманду Мантэй Рэйсінг пад кітсаўскай гоначнай ліцэнзіяй. Бронзавы прызэр Сусьветнага выкліку Эўропы GT-2023, чэмпіён Азіяцкай сэрыі Ле-Ману (2023—2024).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2022 року Аляксандар Малыхін спаборнічаў у Брытанскім чэмпіянаце GT за каманду «Элайд Рэйсінг» і перамог у чэмпіянаце GT3 Silver-Am разам з Джэймзам Дорлінам[1][2]. У тым жа годзе спаборнічаў у Сусьветным выкліку Эўропы GT і Кубку вытрываласьці Сусьветнага выкліку Эўропы GT, а таксама ў першым коле [[Кубак спрынту Сусьветнага выкліку Эўропы GT|Кубка спрынту Сусьветнага выкліку Эўропы GT[3][4]. У 2023 року Малыхін спаборнічаў у СВЭ GT, Кубку вытрываласьці і Кубку спрынту за каманду П’юр Рэйсінг[5][6]. Заваяваў чэмпіёнства ў Бронзавым кубку ў СВЭ GT і Кубку спрынту[7].

У сэзоне 2023—2024 рокаў Малыхін спаборнічаў у Азіяцкай сэрыі Ле-Ману ў катэгорыі GT, стаўшы пераможцам чэмпіянату разам з Кляўсам Бахлерам і Ёэлем Штурмам[8]. Утраёх яны таксама удзельнічаюць у сёлетнім Чэмпіянаце сьвету па гонках на вытрываласьць у катэгорыі LMGT3[9] ды Кубку вытрываласьці Сусьветнага выкліку Эўропы GT[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]