Перайсьці да зьместу

Харарэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харарэ
Харарэ
Герб Харарэ Сьцяг Харарэ
Першыя згадкі: 1890
Горад з: 1935
Краіна: Зымбабвэ
Правінцыя: Харарэ
Плошча: 960,6 км²
Вышыня: 1490 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 1 600 000 чал.
шчыльнасьць: 1665,63 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 17°49′45″ пд. ш. 31°3′8″ у. д. / 17.82917° пд. ш. 31.05222° у. д. / -17.82917; 31.05222Каардынаты: 17°49′45″ пд. ш. 31°3′8″ у. д. / 17.82917° пд. ш. 31.05222° у. д. / -17.82917; 31.05222
Харарэ на мапе Зымбабвэ
Харарэ
Харарэ
Харарэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hararecity.co.zw

Хара́рэ (па-ангельску: Harare, да 1982 году — Солзбэры) — сталіца і самы вялікі горад Зымбабвэ, таксама мае статус правінцыі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Харарэ. Насельніцтва налічвае 1,6 млн чалавек, разам з прыгарадамі 1,8 млн.

Горад зьяўляецца цэнтрам гандлю тытунём, маісам, бавоўнай і цытрусамі. Ёсьць прадпрыемствы тэкстыльнай, мэталюргічнай і хімічнай прамысловасьці, недалёка ад гораду знаходзяцца залатыя шахты. У выніку таго, што Харарэ знаходзіцца на вышыні 1483 мэтры над узроўнем мора клімат гораду мяккі, не сьпякотны.

За пяць кілямэтраў на поўнач ад гораду знаходзіцца Ўнівэрсытэт Зымбабвэ, самая вялікая і прэстыжная навучальная ўстанова краіны.

Ангельскія вайскоўцы, пад кіраўніцтвам Сэсыля Родэса, збудавалі на месцы будучага Харарэ вайсковы форт у 1890 годзе. Яны назвалі яго Форт Солсбэры, у гонар маркіза Солсбэры, брытанскага прэм’ер-міністра. Да 1897 году форт пераўтварыўся ў паселішча, у 1935 годзе паселішча пераўтварылася ў горад, які стаў сталіцай Фэдэрацыі Радэзіі і Ньясалэнду з 1953 да 1963 году. Пасьля гэтага Харарэ — сталіца незалежнай Радэзіі, а з 1980 — Зымбабвэ. 18 красавіка 1982 году назва гораду была зьмененая з Солсбэры. Зьмена назвы адбылася падчас сьвяткаваньняў незалежнасьці Зымбабвэ. Адзін з уладароў шона запатрабаваў зьмены назвы гораду, з прычыны яе эўрапейскага паходжаньня і замены на шонскую назву «Haarari», што азначае «Ён ня сьпіць».