Уладзімер Крукоўскі
Уладзімер Крукоўскі | |
Дата нараджэньня | 6 сакавіка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 красавіка 2022[1] (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Адукацыя | Віцебскі пэдагагічны інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-партрэтыст |
Навуковая сфэра | Q16519394?[2] і графіка[d][2] |
Сябра ў | Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | плякат |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крукоўскі.
Уладзі́мер Я́каўлевіч Круко́ўскі (6 сакавіка 1937, Асіпавічы Магілёўскай вобласьці, БССР — 3 красавіка 2022, Менск, Беларусь) — беларускі мастак-плякатыст, журналіст. Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь «Пагоня»[3], стваральнік больш як двухсот плякатаў разнастайнай тэматыкі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Магілёўскай вобласьці ў сям’і вайсковага будаўніка. Па працы сям’я пераяжджала ў Бабруйск, Вязьму, Урэчча, на станцыю Нурэц, нямецкую акупацыю перажылі ў Залесьсі(pl) (цяпер на тэрыторыі Польшчы).
Дзяцінства правёў у мястэчку Ружаны Берасьцейскай вобласьці, дзе навучаўся ў сярэдняй школе. Скончыўшы яе ў 1954 року з залатым мэдалём, паступіў на архітэктурна-будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Адслужыўшы ў войску, вярнуўся ў Ружаны і працаваў мастаком-афармляльнікам.
У 1970 пераехаў у Менск, працаваў у «Агітплякаце Саюзу мастакоў БССР». У 1972 року скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту.
Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў «Маладосьць» (з 1979), «Мастацтва Беларусі» (1982—1984), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Спадчына» (1989—1998). Публікаваўся ў часопісах «Спадчына», «Наша вера», тыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газэтах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля» і інш.
Сябра Беларускага саюзу мастакоў[4] (1975) і суполкі «Пагоня»[5]. З 1976 року — намесьнік старшыні сэкцыі плякату БСМ, сябра праўленьня, пасьля 10 рокаў кіраўнік плякатнай сэкцыі[6]. У 1970-80-я быў актыўным удзельнікам творчага асяродку «На Паддашку»[7]. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (1998) і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Адзін з кіраўнікоў «Мартыралёгу Беларусі», сябра Беларускага народнага фронту з моманту заснаваньня, сябра Сойму БНФ. У 1993 року адышоў ад актыўнай дзейнасьці ў структурах БНФ.
У 1990 року кіраваў кампаніяй Зянона Пазьняка на выбарах у Вярхоўны Савет БССР.
З 1998 року на пэнсіі. Жыве ў Бараўлянах.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўная тэматыка плякатаў — мінуўшчына, культура, экалёгія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар плякатаў «Помнікі архітэктуры — нацыянальны скарб» (1973), «Назаўсёды ў памяці народа» (1974), «У бітвах за волю, у бітвах за долю!..» (1980), трыпціху «Дзень X» (1996), «Што ж мы за людзі?» (1998), «Білінгвізм», «Свабоду палітвязьням!», «БНР — 90»; шэрагу плякатаў, прысьвечаных славутым дзеячам Беларусі: Францішку Скарыну, Міколе Гусоўскаму, Васілю Цяпінскаму, Кастусю Каліноўскаму, Цётцы (Алаізе Пашкевіч), Максіму Багдановічу, Янку Купалу, Якубу Коласу, Івану Луцкевічу, Язэпу Драздовічу і іншых, агульнай колькасьцю больш за 200[8].
Удзельнічае ў шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх, замежных выставах плякату ад 1972 року. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўным літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча, Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі імя Якуба Коласа, музэях Летувы, Польшчы й Расеі.
Аўтар (разам зь Яўгенам Куліком) эталёну дзяржаўнага гербу «Пагоня», а таксама сьцягу і малой эмблемы БНФ.
Аўтар кніг на тэму беларускай шляхецкай геральдыкі: «Срэбная страла ў чырвоным полі» (2010) і «Сьмеласьць. Годнасьць. Гонар» (2013).
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае двух дзяцей.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крукоўскі, У.Я. Срэбная страла ў чырвоным полі : з гісторыі беларускіх прыватных гербаў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 136 с. — ISBN 978-985-6941-77-4
- Жыццяпіс. Успаміны, згадкі, фатаздымкі / сабралі, уклалі, адрэдагавалі і выдалі: У. Крукоўскі, В. Маркавец. — 2012.
- Крукоўскі, У.Я. Смеласць. Годнасць. Гонар: з гісторыі беларускіх прыватных гербаў. — Мн.: 2013. — 197 с. — 300 ас.
- Крукоўскі, У.Я. З нататніка папялушкі. — Мн.: 2014. — 157 с. — 200 ас.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Памёр Уладзімер Крукоўскі — суаўтар эталённай выявы герба «Пагоня» (белар.) — 2022.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Алеся Чарняўская. Сьцяг і герб // Мастацтва. — 1992. — № 8.
- ^ Мастакі. Беларускі саюз мастакоў. Праверана 9 верасьня 2012 г.
- ^ Пагоня: мастакі. Беларускі саюз мастакоў. Праверана 9 верасьня 2012 г.
- ^ Сяргей Буткевіч. Уладзімір Крукоўскі як люстэрка беларускай эвалюцыі // Народная воля. — 22 кастрычніка 2009. — № 165—166 (3091—3092).
- ^ ЮУ. (6 сакавіка 2012) Ён стварыў эталён «Пагоні» Культура. Наша Ніва. Праверана 15 жніўня 2016 г.
- ^ Валянціна Аксак. (8 сакавіка 2012) «„Пагоня“ вернецца яшчэ пры маім жыцьці» Салідарнасьць. Радыё «Свабода». Праверана 29 лютага 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крукоўскі У. Я. // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. — С. 485
- Крукоўскі У.Я. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн.: 1986 Т. 3. — С. 131.
- Алег Карповіч. За сьпінаю ў Пазьняка // Наша Ніва. — 1999. — № 35.
- Родам з Асіповіччыны: Творцы // Памяць. Асіповіцкі раён. — Мн.: 2002. — С. 628—629.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія на бачыне Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Глеб Лабадзенка. Чаму зь беларусаў бяруць грошы за жаданьне даведацца пра сваю шляхетнасьць // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2011. — № 8 (26872). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
- Жыцьцяпіс (рас.)