Мастацтва (часопіс)
| «Мастацтва» | |
| Пэрыядычнасьць | штомесяц |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Адрас | Праспэкт Незалежнасьці, 77, Менск |
| Заснавальнік | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
| Выдавец | Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» |
| Галоўны рэдактар | Вераніка Клютчэня (2022) |
| Дата заснаваньня | студзень 1983 |
| Мова | беларуская |
| Аб’ём | 52 |
| Наклад | 2000 (2012) |
| ISSN | 0208-2551 |
| Афіцыйны сайт | kultura-info.by/contacts… |
«Мастацтва» — ілюстраваны часопіс. Штомесячнае грамадзка-асьветніцкае выданьне Міністэрства культуры, Дзяржаўнага камітэту па кінэматаграфіі, Беларускага саюзу мастакоў, Беларускага саюзу кампазытараў, Беларускага саюзу кінэматаграфістаў і Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў пра выяўленчае мастацтва, фатаграфію, музыку, тэатар, кінамастацтва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аналітычна-асьветніцкі часопіс па пытаньнях тэорыі, гісторыі й практыкі нацыянальнага й сусьветнага мастацтва выдаецца з 1983 году ў Менску на беларускай мове. Да 1992 меў назоў «Мастацтва Беларусі».
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Публікуюцца матэрыялы па пытаньнях эстэтыкі, тэорыі й гісторыі беларускага мастацтва, мастацкай спадчыны, рэцэнзіі на новыя кнігі па мастацтву, асьвятляецца разьвіцьцё сучаснага прафэсійнага, народнага й самадзейнага мастацтва, творчасьць беларускіх дзеячаў мастацтваў, а таксама культурнае жыцьцё й творчасьць беларусаў замежжа й нацыянальных меншасьцяў у Беларусі. Вядзецца хроніка мастацкага жыцьця краіны.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможца ІІ і V нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Залатая літара» (2006, 2009)
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Раманюк (1983—1985)
- Яўген Сахута (1985—1991)
- Аляксей Дудараў (1991—2002)
- Вадзім Салееў (2002—2004)
- Мікола Гіль (2004—2008)
- Людміла Грамыка (2008—2014)
- Алена Каваленка (2015—2021)
- Вераніка Клютчэня (з 2022)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Мастацтва». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 — С. 197.
- «Мастацтва». // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — Т. 5. — 663с.:іл. с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0805-9 — С. 421, 422.
- Я. М. Сахута. «Мастацтва Беларусі». // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 309, 310.
- Анатоль Смольскі. «Мастацтва». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 93. — С. 93.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Часопіс «Мастацтва». Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва».
- Архіў часопіса «Мастацтва». Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва».
- Часопіс «Мастацтва» Камунікат.org. Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка.