Нурэц-Станцыя
| Нурэц-Станцыя | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямяціцкі |
| Гміна | Нурэц-Станцыя |
| Першыя згадкі | 1904 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°27′47″ пн. ш. 23°05′14″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 2000 чал. (2006) |
| Нурэц-Станцыя на мапе Польшчы Нурэц-Станцыя | |
Нурэц-Станцыя (па-польску: Nurzec-Stacja, па-падляску: Nuréć-Stácija) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — палякі і палешукі-падляшы, якія ў большасьці самавызначаюць сябе беларусамі, у меншасьці — украінцамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мясцовасьць заснаваная ў 1904 г. як пасёлак работнікаў, якія будавалі чыгуначны шлах зь Седльцаў у Ваўкавыск. Названьне пасёлку пайшло ад суседняй вёскі Нурэц.
Рэлігійнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рыма-каыаліцкая парафія Маці Божай Чанстахоўскай заснаваная была 3 сьнежня 1945 г., раней дзейнічала тут толькі капліца (была абслугоўваная ксяндзамі з Мілейчыцаў). Сёньняшні касьцёл пабудаваны быў толкі ў 1982-1986 гг.. З 1995 г. ў Нурцу-Станцыі дзейнічае тут таксама Дом Бэтанія уршулянкаў Нясьвяцейшай Дзевы Марыі з Гандына. Праваслаўныя вернікі прыналежаць да парафіі ў суседніх Жэрчыцах.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нурэц-Станцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў