Перайсьці да зьместу

Голас Радзімы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Голас Радзімы
Тып штотыднёвая
Выдавец Выдавецкі дом «Зьвязда»
Галоўны рэдактар Іван Ждановіч
Заснаваная 6 красавіка 1955 (69 гадоў таму)
Палітыка Урадавая
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а.

Голас Радзімы — дзяржаўная інфармацыйна-асьветная газэта для беларусаў на эміграцыі.

Выдаецца з 6 красавіка 1955 году ў Менску на беларускай мове штотыднёва. Да студзеня 1960 году называлася «За вяртанне на Радзіму».

Заснавана сэкцыяй Савецкага камітэту «За вяртаньне на Радзіму» для прапаганды савецкага ладу жыцьця сярод беларускіх эмігрантаў. Зь сярэдзіны 1970-х гадоў асьвятляла жыцьцё, у тым ліку беларускай эміграцыі. Зь сярэдзіны 1990-х гадоў адзінае беларускае выданьне, якое распаўсюджваецца сярод нацыянальнай дыяспары і ў асяродзьдзі замежных беларусістаў.

Інфармуе аб палітычных працэсах, якія адбываюцца ў Беларусі, навінах грамадзка-культурнага жыцьця. Публікуе шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі, асьвятляе жыцьцё беларусаў у далёкім і блізкім замежжы. Да 1993 году выдавалася «Бібліятэчка газэты «Голас Радзімы». Выдадзена больш за 150 кніг і брашур.

Сьпярша выдавалася Беларускім таварыствам па сувязях з суайчыньнікамі за рубяжом. Потым да 2018 году зьяўлялася дадаткам да газэты «Советская Белоруссия». Пазьней выдаецца як асобнае выданьне Выдавецкім домам «Звязда».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 323. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0