Перайсьці да зьместу

Тулюза (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тулюза
Поўная назва Toulouse Football Club
Заснаваны 1970
Горад Тулюза, Францыя
Стадыён Муніцыпальны стадыён
Умяшчальнасьць: 35 472
Прэзыдэнт Дам’ен Камальлі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Тулюза» (па-француску: Toulouse Football Club) — францускі футбольны клюб з гораду Тулюза. Клюб быў заснаваны ў 1937 годзе, але сваё месца ў чэмпіянаце клюб аддаў іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе. Аднак у 1970 годзе клюб быў рэфундаваны, паўстаўшы на базе двух мясцовых клюбаў. «Тулюза» праводзіць свае свае хатнія матчы на Муніцыпальным стадыёне, які разьмешчаны ў межах гораду.

«Тулюза» знаходзіцца ва ўладаньні францускага бізнэсоўцы Аліўе Садрана, які выкупіў клюб пасьля ягонага банкруцтва ў 2001 годзе, у выніку якога «Тулюза» была перамешчана ў Нацыянальны чэмпіянат. «Тулюза» паслужыла трамплінам у больш моцныя клюбы гульцоў, як то Фаб’ен Бартэз, Сэдрык Карасо, Ашыль Эмана, Жэрэмі Мат’ё й Андрэ-П’ер Жыньяка. Бартэз зарэкамэндаваў сябе выступаюцца ў клюбе, перш чым пераехаў у «Манака» й «Манчэстэр Юнайтэд», дзе атрымаў некалькі трафэяў. У 1998 годзе Фаб’ен быў прадстаўніком клюбу ў нацыянальнай зборнай Францыі на чэмпіянаце сьвету, якя дамаглася перамогі хатняга першынства.

Заўзятары «Тулюзы»

Папярэднік сучаснага клюбу «Тулюза» быў заснаваны ў 1937 годзе, але прадаў сваіх гульцоў і месца ў чэмпіянаце іншаму клюбу «Рэд Стар Парыж» у 1967 годзе.

Аднак празь некаторы час асацыяцыя была зноўку рэфундавана як Union Sportive Toulouse 25 траўня 1970 году, узяўшы да сябе каманды юніёраў Гасконі й клюбу ACE Mermoz-Bonnefoy для таго, каб стварыць трывалую базу гульцоў. Чэмпіянат новая каманда пачала ў другім францускім дывізіёне ў сэзоне 1970—1971 гадоў, гуляючы ў чырвона-белай колерах. У 1977 годзе клюб аб’явіў пра сваё непасрэднае датычаньне да старога першапачатковага клюбу й зьмяніў колеры клюбу на гістарычныя фіялетавы й белы. Каманда хутка палепшыла вынікі й у 1982 годзе атрымала павышэньне ў Лігу 1, пасьля чаго ў хуткім часе прабілася да выступаў у кваліфікацыі для ўдзелу ў Кубку УЭФА ў 1984 годзе. Іхным найлепшым вынікам на сёньняшні дзень зьяўляюцца трэцяе выніковае месца ў чэмпіянаце Францыі сэзону 1986—1987 гадоў і добрыя выступы на наступны год у спаборніцтвах на Кубак УЭФА, калі каманды атрымала добразапамінальную перамогу па пэнальці над клюбам «Напалі», у якой гуляў на той час Дыега Марадона.

Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Муніцыпальным стадыёне, які быў пабудаваны ў 1937 годзе. Пляцоўка здольна зьмясьціць 35 472 гледачы. У 1998 годзе на стадыёне праходзілі матчы чэмпіянату сьвету.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Даніі Аб Расмус Нікаляйсэн 1997
3 Сьцяг ЗША Аб Марк Макензі 1999
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Чарлі Крэсўэл 2002
5 Сьцяг Аўстраліі ПА Дэніс Жэнро 1999
6 Сьцяг Румыніі Аб Юміт Акдаг (ар. Аланьяспор) 2003
7 Сьцяг Марока Нап Закарыя Абухляль 2000
8 Сьцяг Швайцарыі ПА Вэнсан Сьера (капітан) 1995
9 Сьцяг Камэруну Нап Франк Магры 1999
10 Сьцяг Францыі Нап Ян Гбао 2001
12 Сьцяг Нарвэгіі Аб Варэн Каманзі 2000
13 Сьцяг Нарвэгіі Нап Джошуа Кінг 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Нарвэгіі Нап Аран Дэнум 1998
17 Сьцяг Чылі Аб Габрыель Суаса 1997
19 Сьцяг Францыі Аб Джыбрыль Сыдыбэ 1992
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Шміт 1998
23 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Крыстыян Касэрэс 2000
26 Сьцяг Францыі Аб Ільес Арадж 2005
30 Сьцяг Гішпаніі Бр Алекс Дамінгес 1998
40 Сьцяг Францыі Бр Жустэн Лякомб 2003
50 Сьцяг Францыі Бр Гіём Рэст 2005
80 Сьцяг Габону Нап Шаві Бабіка 2000
Сьцяг Славеніі ПА Міха Зайц (ар. Фэнэрбахчэ) 1994

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]