Перайсьці да зьместу

Сэйшэлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сэйшэльскія выспы»)
Сэйшэлы
Repiblik Sesel
République des Seychelles
Republic of Seychelles
Сьцяг Сэйшэлаў Герб Сэйшэлаў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Finis Coronat Opus» («Праца заўсёды канчаецца»)
Дзяржаўны гімн: «Koste Seselwa»
Месцазнаходжаньне Сэйшэлаў
Афіцыйная мова ангельская, крэольская, француская
Сталіца Вікторыя
Найбуйнейшы горад Вікторыя
Форма кіраваньня рэспубліка
Джэймз Майкл
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
197-е месца ў сьвеце
451 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2022)
 • шчыльнасьць
182-е месца ў сьвеце
100 447
186,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
165 месца ў сьвеце
$1,775 млрд
$20 829
Валюта Сэйшэльская рупія (SCR)
Часавы пас SCT (UTC+4)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

29 чэрвеня 1976
Аўтамабільны знак SY
Дамэн верхняга ўзроўню .sc
Тэлефонны код +248
Мапа Сэйшэлаў
Мапа Сэйшэлаў

Сэйшэ́лы (па-француску: Seychelles, па-крэольску: Sesel) — выспавая краіна ў Індыйскім акіяне, у 1600 км на ўсход ад узьбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Мадагаскару. Самая вялікая выспа — Маэ, дзе знаходзіцца сталіца краіны і міжнародны аэрапорт.

Першымі людзьмі на выспах былі арабы. Яны зьявіліся тут у Х стагодзьдзі. У 1505 годзе тут высадзіліся партугальцы. У 1742 годзе францускі губэрнатар Маўрыкію Бертран Франсуа Мах дэ Ла Бурданэ, выслаў на выспы дасьледчую экспэдыцыю. Некаторыя час Сэйшэлы былі пірацкай базай, да 1756 году, калі другая француская экспэдыцыя не далучыла выспы да сваіх каляніяльных уладаньняў. Назва выспаў мае паходжаньне ад імя францускага міністра фінансаў пры двары караля Людовіка ХV, Жана Марэ дэ Сэйшэле. З 1794 году Сэйшэлы былі акупаваныя брытанцамі, а пасьля заканчэньня напалеонаўскіх войнаў, перайшлі ў іх поўнае ўладаньне. Пачаткова Сэйшэлы ўваходзілі ў склад калёніі Маўрыкій, але з 1903 году сталі асобнай брытанскай калёніяй. Унутраную аўтаномію выспы атрымалі ў 1975 годзе, а 29 чэрвеня 1976 году Вялікабрытанія прызнала незалежнасьць Сэйшэлаў.

Першым прэзыдэнтам быў выбраны ў 1976 годзе Джэймз Манчам, які быў зьвергнуты ў выніку вайсковага перавароту 5 чэрвеня 1977 году. Уладу захапіў Франс-Альбер Рэнэ. Новы ўрад пачаў праводзіць сацыялістычныя рэформы, а з 1979 году ўвёў аднапартыйную палітычную сыстэму.

З 1991 году пачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. На першых жа свабодных выбарах у 2004 годзе Франс-Альбэр Рэнэ прайграў Джэймзу Майклу.

Сэйшэлы — гэта рэспубліка, вышэйшая ўлада ў якой належыць прэзыдэнту. Ён выбіраецца тайным, агульным галасаваньнем кожным грамадзянінам пачынаючы з 17 гадоў на пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнт назначае ўдзельнікаў Кабінэту Міністраў.

Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца з 35 дэпутатаў, зь якіх 25 выбіраецца на выбарах, а 10 назначаецца з прадстаўнікоў палітычных партыяў, якія атрымалі болей за 9% галасоў выбаршчыкаў. Дзейнасьць усіх дэпутатаў цягнецца 5 гадоў.

Сэйшэлы складаюцца з 115 выспаў вульканічнага і каралавага паходжаньня ў Індыйскім акіяне. Заселенымі зьяўляюцца толькі 33 выспы. Самая вялікая выспа — Маэ (144 км²), на якой знаходзіцца сталіца краіны Вікторыя, ў якой жывуць каля 80% насельніцтва. Наступнымі па велічыні зьяўляюцца выспы Прасьлін (38,8 км²), Сільхуэт (20,7 км²) і Ла Дзіге (10,4 км²).

Сэйшэльскія выспы па будове можна падзяліць на дзьве групы. Вульканічныя (32 выспы), збудаваныя з вульканічных абломкаў, больш вялікія і маюць складаную берагавую лінію. Астатнія (каралавыя) выспы, якія ўздымаюцца невысока над паверхняй акіяна, маюць роўную паверхню. Большасьць з гэтых атолаў незаселеныя.

Сэйшэлы знаходзяцца ў зоне экватарыяльнага клімату, з уплывам мусонаў. Сярэдняя тэмпэратура паветра вагаецца ад +24° да +30 °C. Сярэднегадавыя ападкі ў сталіцы краіны дасягаюць 2900 мм у год, на горных схілах да 3600 мм.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэйшэлы дзеляцца на 25 акругаў:

Асновай эканомікі Сэйшэлаў зьяўляецца турызм. Тут занята 30% працаздольнага насельніцтва. Турызм прыносіць 70% агульнага нацыянальнага прыбытку. Прамысловасьць дае працу 19% працаздольнага насельніцтва, сельская гаспадарка — 10%.

Сельская гаспадарка ня можа забясьпечыць патрэбу дзяржаву ў харчаваньні, таму значная яго колькасьць імпартуецца.

Экспартуецца ваніль, тытунь, гвазьдзіка, гуана, какосавыя арэхі. Прамысловасьць сканцэнтраваная вакол апрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбалоўства.

Большасьць насельніцтва Сэйшэлаў — гэта крэолы (89%), нашчадкі францускіх каляністаў, якія размаўляюць на крэольскай мове. Таксама існуюць іншыя этнічныя групы: індыйцы (5%), малагасійцы (3%) і іншыя (3%). Каля 90% насельніцтва засяляюць выспу Маэ. 47% насельніцтва — гарадзкія жыхары. Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 71 год. 96% насельніцтва — хрысьціяне.

Народная музыка Сэйшэлаў утрымлівае ў сябе матывы народнай францускай музыкі, афрыканскіх рытмаў, а таксама палінэзійскай і індыйскай музыкі. На Сэйшэлах жыло некалькі вядомых жывапісцаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэйшэлысховішча мультымэдыйных матэрыялаў