Перайсьці да зьместу

Сутыкненьне (фільм, 2004)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сутыкненьне
анг. Crash
Жанр драма
Рэжысэр Пол Гагіс(en)
Сцэнарыст Робэрт Марэска(en)
Прадусар Боб Яры(en)
У ролях Дон Чыдл(en), Сандра Булак
Дыктар Пол Гагіс
Кампазытар Марк Айшэм(en)
Апэратар Джэймз Майкл Мура(en)
Мантаж Г’юз Ўінборн(en)
Вытворчасьць «Яры Фільм Груп(en)»
Распаўсюд InterCom[d]
Дата выхаду 10 верасьня 2004 (20 гадоў таму)
Працягласьць 112 хвілінаў
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Мова ангельская
Бюджэт 7 мільёнаў амэрыканскіх даляраў
Прыбытак 91 млн $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Сутыкненьне» (па-ангельску: Crash) — амэрыканскі фільм 2004 году аб міжрасавай нецярпімасьці ў Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія, ЗША). 5 сакавіка 2006 году Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук(en) (Бэвэрлі Гілз(en), акруга Лос-Анджэлес(en), штат Каліфорнія) узнагародзіла яго стваральнікаў трыма залатымі статуэткамі(en) «Оскар» за найлепшыя мантаж(en), сцэнар і фільм 2005 году[1].

Сьледчыя Грэм Ўотэрз і Рыя прыехалі на месца злачынства. Напярэдадні пэрсыдзкі крамнік Фаргад сварыцца з дачкой Доры перад прадаўцом зброі пры спробе набыцьця рэвальвэра. Прадавец загадвае Фаргаду пакінуць краму. Доры, хоць і супраць таго, набывае стрэльбу і выбірае чырвоную скрынку боепрыпасаў.

Акруговы пракурор Рык Кэбат і яго жонка Жана пазбаўляюцца самахода рабаўнікамі Энтані ды Пітэрам. Татуіраваны сьлесар-лацінаамэрыканец Даніель Руіс пры замене замкоў чуе супраць сябе падазрэньні жонкі Кэбата ў перадачы новых ключоў злачынцам.

Сьледчыя выяўляюць, што загінулы ў перастрэлцы афраамэрыканец зь вялікай сумай грошай быў пераапранутым паліцыянтам. Белы паліцыянт, які выжыў, ужо трэці раз забіў чарнаскурага.

Паліцыянты Джон Раян і Том Гансэн спыняюць самаход, падобны да скрадзенага. Яны загадалі тэлерэжысэру Кэмэрану Тэеру і яго жонцы Крыстыне выйсьці. Аднак п’яная Крыстына сварыцца з Раянам, і той дапякае яе асабістым аглядам. Дома Крыстына абураецца бязьдзеяньнем Кэмэрана пры яе прыніжэньні.

Па вяртаньні дадому Даніель знаходзіць дачку Лару пад ложкам, дзе тая хавалася, пачуўшы страляніну. Каб убаюкаць дзіця, ён апавядае казку аб нябачным непранікальным плашчы.

Праз спрэчку ў скрадзеным самаходзе Энтані і Пітэр зьбіваюць азіята ля белага фургона(en). Затым адвозяць яго да ганка лякарні і зьяжджаюць.

Наступным днём Гансэн просіць свайго начальніка Дыксана аб замене напарніка праз расізм. Аднак Дыксан прапануе езьдзіць аднаму з адгаворкай аб уздуцьці страўніка.

Раян наведвае страхаўніцу Шанікву Джонсан зь перапрашаньнем за абразу і просіць праверыць бацьку на рак падкарэньніцы. Аднак Шаніква кажа, што страхоўка не пакрые выдаткаў.

Пры замене замка ў краме Даніель кажа Фаргаду аб неабходнасьці замены дзьвярной рамы праз разбуранасьць. Фаргад вінаваціць Даніеля ў падмане і адмаўляецца плаціць. Зранку Фаргад знаходзіць сваю краму разрабаванай. Страхоўка не пакрывае стратаў празь неадрамантаваныя дзьверы. Фаргад знаходзіць поўнае імя Даніеля на рахунку і абяцае помсту.

Ўотэрз наведвае сваю маці. Тая просіць знайсьці зьніклага малодшага брата. Пры сыходзе Ўотэрз заўважае нястачу ежы ў кватэры.

На кіназдымках белы прадусар Фрэд патрабуе перазьняць сцэну з чарнаскурым акторам праз надта правільнае вымаўленьне. Тэлерэжысэр Кэмэран адмаўляецца, аднак пад пагрозай страты працы саступае.

На месцы дарожна-транспартнага здарэньня Раян знаходзіць у перагорнутым самаходзе заціснутую Крыстыну. Тая адмаўляецца ад яго дапамогі, аднак Раян выцягвае яе з дапамогай напарніка перад самым згараньнем самахода. Крыстыну забірае хуткая дапамога.

Энтані і Пітэр спрабуюць скрасьці самаход Кэмэрана. Аднак Кэмэран зьбівае Энтані, а Пітэр спрабуе іх разьняць. Пры пад’езьдзе паліцыі Энтані і Пітэр заскокваюць у самаход. Кэмэран даяжджае да тупіка, бярэ стрэльбу Энтані і выходзіць з самахода. Гансэн, які прыехаў на месца, пераконвае яго ехаць дадому. Іншыя паліцыянты разьяджаюцца пасьля ўпэўненьня Гансэна ў адсутнасьці ў Кэмэрана ранейшых правапарушэньняў. Кэмэран вяртае Энтані стрэльбу і высаджвае на аўтобусным прыпынку.

Знайшоўшы адрас Даніеля ў тэлефоннай кнізе Фаргад прыяжджае да яго і расстрэльвае ва ўпор якраз, калі яго дачка Лара заскоквае яму на рукі. Ніхто не пацярпеў толькі праз халастыя патроны.

Гансэн падбірае Пітэра, які падарожнічае аўтаспынам. Пітэр заўсьміхаўся на статуэтку сьвятога Хрыстафора ў самаходзе і выцягнуў з кішэні такую самую сваю. Гансэн жа застрэліў Пітэра, бо меркаваў, што той дастае пісталет. Затым Гансэн выкінуў труп і спаліў свой самаход. Выявілася, што Пітэр быў зьніклым братам Ўотэрза. У моргу(en) Ўотэрз абяцае маці знайсьці забойцу. Аднак тая вінаваціць яго.

Па вяртаньні да белага фургона зьбітага азіята Энтані знаходзіць у дзьвярным замку ключ і крадзе самаход. Азіятка Кім Лі прыходзіць у лякарню па свайго зьбітага самаходам мужа Чоя Джына Гуя. Той кажа ёй найхутчэй зьняць грошы па чэку, што ляжыць у яго кішэні. Па аглядзе белага фургона ў краме скрадзеных самаходаў Энтані выяўляе ў грузавым адсеку закаваных у ланцугі азіятаў. Тады ён прывозіць іх у кітайскі квартал, выпускае на волю і дае 40$ на ежу.

Ролі й іх выканаўцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ «Сутыкненьне» — лепшы фільм 2005 году // Зьвязда : газэта. — 7 сакавіка 2006. — № 51 (25640). — ISSN 1990-763x.