Перайсьці да зьместу

Чэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аплочаны чэк, ЗША

Чэк, квіток (ад анг. cheque, check) — від каштоўнае паперы, грашовы дакумэнт строга ўсталяванае формы, які зьмяшчае нічым не абумоўлены загад чэкадаўцы — уладальніка рахунку (конта) — аб выплаце пэўнай асобе або прад’яўніку пададзенае на ім сумы грошай. Адклік чэку да заканчэньня тэрміну яго прад’яўленьня недапушчальны.

Чэк павінен зьмяшчаць:

  1. найменьне «чэк», уключанае ў тэкст дакумэнту
  2. загад плацельшчыку выплаціць пэўную грашовую суму
  3. найменьне плацельшчыка і нумар рахунку, зь якога павінна быць ажыцьцёўленая выплата
  4. валюта плацяжу
  5. дата і месца складаньня чэку
  6. подпіс чэкадаўцы

Плацельшчыкам па чэку звычайна зьяўляецца банк, аднак у некаторых выпадках банк не абавязаны плаціць па чэку (напр., калі на чэку стаіць неразборлівы подпіс або калі чэк выпісаны на незабясьпечаны банкаўскі рахунак (конт)).

Чэк звычайна валідны (дзейны) цягам пэўнага тэрміну (напр. 10 дзён).

Чэк можа быць:

  • імянны — выпісаным на пэўную, пазначаную ў тэксьце чэку асобу
  • на прад’яўніка — выпісаны на фактычнага трымальніка чэку
  • ордэрны — выпісаны на нейкую асобу, але які можа быць перададзены.