Аршанска-Магілёўская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
д робат дадаў: uk:Оршансько-Могильовська рівнина |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]] |
||
[[uk:Оршансько-Могильовська рівнина]] |
Вэрсія ад 11:27, 6 лістапада 2008
Аршанска-Магілёўская раўніна — раўніна ў Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай абласьцей Беларусі. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150 — 200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40 — 50 м.
Паверхня плятопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пясковыя зандравыя раўніны і надабалонавыя тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і камамі. Часта сустракаюцца суфазійныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.
Галоўныя рэкі: Дняпро (ад Воршы да Магілёва), Проня з Басяй і Растай, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сяннай. На поўдні цякуць правыя прытокі Бесядзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня.
Пад лесам 25 % тэрыторыі. На поўначы захаваліся невялікія дзялянкі яловых і шыракаліста-яловых лясоў.
Крыніца
- Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. БелЭн, 2007. - 648с.