Раста
Раста | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Аляксандраўка |
Вусьце | Проня |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 100 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 6,8 м³/с |
Плошча басэйну | 1290 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Раста́ — рака ў Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1290 км². Выдатак вады ў вусьці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца каля вёскі Аляксандраўка Шклоўскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Харанеў Прапойскага раёну. Цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай.
Даліна добра распрацаваная, глыбокаўрэзаная, трапэцападобцая, пераважная шырыня 0,6—1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, часам стромкія, вышынёй 10—15 м. Абалона двухбаковая, слабазабалочаная. Паверхня яе ў вярхоўі роўная, у сярэдняй плыні куп′істая, у ніжняй узгорыстая, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі (шырыня 0,3—0,4 км). У разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,5—1,5 м на 5—10 дзён. Рэчышча вольна мэандруе, умерана зьвілістае, ніжэй за вёску Харкаўка Чавускага раёну трапляюцца невялікія выспы. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,8—1,5 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 2,3 м у верхняй плыні да 3,2 м у ніжняй. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 5 дзён[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 308
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 308
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971