Сярэднянёманская нізіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сярэдненёманская нізіна — нізіна ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі, частка Нёманскай нізіны. Мяжуе з Гарадзенскім і Ваўкавыскім узвышшамі.

Сярэдненёманская нізіна сфармавана ў час паазерскага зьледзяненьня (95 — 10 тысяч рокаў таму). Паазерскі ледавік замарозіў Балтыйскае мора і ў вусьці Нёмана ўтварылася падпруда, а ва ўсёй Нёманскай нізіне сфармавалася возера. Вада зь яго праз раку Шчара паступала ў Палескую нізіну. Раставаньне ледавіка зьвярнула Нёман у Балтыйскае мора.

Асноўная рака — Сьвіслач (басэйн Нёмана) з прытокамі. У яе даліне ёсьць радовішчы торфу (Алекшыцкае), істужкавых глінаў (Знайдзінскае), прэснаводнага вапняку і ліманіту (Одлаўскае).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]