Перайсьці да зьместу

Чачорская раўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чачорская раўніна — раўніна на паўднёвым усходзе Магілёўскай, паўночным усходзе і ўсходзе Гомельскай абласьцей Беларусі, на ўсход ад даліны ракі Дняпро, па абодвух баках ракі Сож. Працягласьць з захаду на ўсход да 35 км, з поўначы на поўдзень да 52 км.

Паверхня раўніны хвалістая. Вышыня 140—190 м над узроўнем мора. Ваганьні адносных вышыняў 5—7, радзей да 10—15 м. Пераважаюць другаснамарэнавыя раўніны, складзеныя валуновымі супескамі і суглінкамі.

Рэкі — Сож з прытокамі Проняй (нізоўе), Касалянкай, Добрыччу, Чачорай, Ліпай (праваруч), Бесядзьдзю, Кляпінкай, Покацьцю (леваруч); левыя прытокі Дняпра — Поўная, Ухлясьць, Баброўка, Гутлянка.

Лясістасьць да 30%. На левабярэжжы Сажа масівы хвойнікаў чаргуюцца зь бярэзьнікамі і чорнаалешнікамі. Па правабярэжжы Сажа пераважаюць хвойнікі. На поўдні раўніны дзялянкі дуброваў з прымешкай граба, у цэнтральнай частцы сустракаюцца шыракаліста-яловыя і шыракаліста-хваёвыя лясы. Невялікія масівы нізінных балотаў, у тым ліку Кабылянскае, Гадылева, Зімнік. Катлавіны і латочыны занятыя пазаабалонавымі дробнаасотавымі і зёлкавымі лугамі. Пад ворывам каля 50% тэрыторыі.

У межах Чачэрскай раўніны 3 заказьнікі.

  • Чечерская равнина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.