Сянна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сянна
Выток каля в. Кліны
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 59 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,4 м³/с
Плошча басэйну 543 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Сянна́ — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусьце за 3 км на паўночным захадзе ад вёскі Ўшакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна трапэцападобная, глыбокаўрэзаная (шырыня ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у нізоўі). Абалона двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у нізоўі 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Паверхня роўная, у нізоўі ўзгорыстая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжняй і сярэдняй плыні зьвілістае і моцназьвілістае; шырыня яго 5—10 м, ніжэй за вёску Пільню Чэрыкаўскага раёну пашыраецца да 17 м, у ніжняй плыні звужаецца да 5—6 м. Берагі ўмерана стромкія і стромкія.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем у нізкай плыні 1,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Веснавы ледаход 7 дзён. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 362

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 362