Перайсьці да зьместу

Лабжанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лабжанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Недзьведзя
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 54 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,1 м³/с
Плошча басэйну 489 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Лабжа́нка, Ло́бжа — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сажу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 489 км². Выдатак вады ў вусьці 3,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Недзьведзя, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Рудні. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна ў вярхоўі невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная, глыбокаўрэзаная, шырынёй 1—1,2 км. Абалона двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20—60 м у верхняй плыні і 200—500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 212.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 212.