Віцебскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віцебскае ўзвышша — узвышша на паўночным усходзе Беларусі, на ўсходзе адгор’і заходзяць на тэрыторыю Смаленскай вобласьці Расеі. Найвышэйшы пункт — гара Гаршэва (296 м над узроўнем мора).

Мяжуе з Лучоскай нізінай на поўдні, Чашніцкай раўнінай на паўднёвым захадзе, Полацкай нізінай на захадзе, Гарадоцкім узвышшам на паўночным захадзе і Сураскай нізінай на паўночным усходзе. Працягласьць з захаду на ўсход 63 км, з поўначы на поўдзень — 40 км.

Канчатковае афармленьне ўзвышша адбылося ў віцебскую (сьвянцянскую) фазу паазерскага зьледзяненьня. Рэльеф Віцебскага ўзвышша ўзгорыста-марэнны дэнудыраваны. У цэнтральнай частцы ўзвышша рэльеф буйнаўзгорысты і сярэдняўзгорысты з адноснымі перавышэньнямі ад 10—15 м да 25 м і больш. Паўночны схіл стромка абрываецца ў бок р. Каспля, паўднёвы — узгорыста-ўвалісты, больш спадзісты. На паўночным захадзе рэльеф градава-ўзгорысты. Пашыраныя глыбокія даліны рэчак, яры, лагчыны. Трапляюцца камы і озы.

Карысныя выкапні: керамічныя і цэмэнтавыя гліны, пяскова-жвіровы матэрыял, даляміты, торф.

Віцебскае ўзвышша дрэнуюць Лучоса ў нізкай плыні, Віцьба, Вымнянка. Найбуйнейшыя азёры — Вымна і Янавіцкае.

Пад ральлёй да 35%, пад лесам 16% тэрыторыі. Невялікімі дзялянкамі захаваліся шырокалістава-яловыя, хваёва-яловыя і яловыя лясы. Распаўсюджаныя шэраалешнікавыя, асінавыя, бярозавыя лясы. Лугі зёлкавыя мурожныя, зёлкава-нізінныя.

На беразе Заходняй Дзьвіны ў маёнтку Здраўнева у 18921900 працаваў расейскі маляр Ільля Рэпін.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віцебскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992. — С. 53—54.
  • Витебская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.