Дэлаўэр: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Штат ЗША |
{{Штат ЗША |
||
|Назва = |
|Назва = Дэлаўэр |
||
|Назва ў родным склоне = |
|Назва ў родным склоне = Дэлаўэру |
||
|Сьцяг = Flag of Delaware.svg |
|Сьцяг = Flag of Delaware.svg |
||
|Герб = Seal_of_Delaware.svg |
|Герб = Seal_of_Delaware.svg |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
|Мапа = Map of USA DE.svg |
|Мапа = Map of USA DE.svg |
||
|Сталіца = [[Довэр]] |
|Сталіца = [[Довэр]] |
||
|Найбуйнейшы горад = Ўілмінгтан ( |
|Найбуйнейшы горад = Ўілмінгтан (Дэлаўэр){{!}}Ўілмінгтан |
||
|Паводле плошчы = 49 |
|Паводле плошчы = 49 |
||
|Плошча = 6452 |
|Плошча = 6452 |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
|Бачына = |
|Бачына = |
||
}} |
}} |
||
''' |
'''Дэ́лаўэр''' ({{мова-en|Delaware}}) — адзін з [[штат ЗША|штатаў]] у [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Вядомы як «Першы штат», паколькі з [[Трынаццаць калёніяў|13-ці калёніяў]], [[ратыфікацыя|якія ратыфікавалі]] [[канстытуцыя ЗША|Канстытуцыю ЗША]] (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлаўэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году. |
||
== Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне == |
== Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне == |
||
Цяперашняя [[канстытуцыя]] |
Цяперашняя [[канстытуцыя]] Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на [[заканадаўчая ўлада|заканадаўчую]], [[выканаўчая ўлада|выканаўчую]] і [[судовая ўлада|судовую]]. Заканадаўчы орган складаецца з [[Палата прадстаўнікоў|Палаты прадстаўнікоў]] (41 чалец) і [[Сэнат]]у (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд. |
||
Дэлаўэр складаецца з трох акругаў: [[Кент (акруга, Дэлаўэр)|Кент]], [[Нью-Касл (акруга, Дэлаўэр)|Нью-Касл]] і [[Сасэкс (акруга, Дэлаўэр)|Сасэкс]]. |
|||
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары |
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата ад [[Дэмакратычная партыя ЗША|Дэмакратычнай партыі]]. |
||
Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы [[Канцлерскі суд]], які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «[[права справядлівасьці]]». |
|||
Лічыцца, што заканадаўства |
Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў [[карпарацыя]]ў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах. |
||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
[[Файл:Datamil_de_map.jpg|міні|зьлева|Мапа штату |
[[Файл:Datamil_de_map.jpg|міні|зьлева|Мапа штату Дэлаўэр]] |
||
На поўначы |
На поўначы Дэлаўэр мяжуе з [[Пэнсыльванія]]й, на поўдні і захадзе — з [[Мэрылэнд]]ам. З усходу штат абмываецца водамі [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяну]] й ракі [[Дэлаўэр (рака)|Дэлаўэр]]. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку [[дэльта|дэльты]] ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь [[Нью-Джэрзі]]. |
||
Найбольшы горад штату — [[Ўілмінгтан ( |
Найбольшы горад штату — [[Ўілмінгтан (Дэлаўэр)|Ўілмінгтан]], сталіца — [[Довэр (Дэлаўэр)|Довэр]]. |
||
== База ВПС ЗША == |
== База ВПС ЗША == |
||
Радок 66: | Радок 66: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons}} |
{{Commons}} |
||
* [http://corp.delaware.gov/ Старонка Дэпартамэнту карпарацыяў штату |
* [http://corp.delaware.gov/ Старонка Дэпартамэнту карпарацыяў штату Дэлаўэр]{{ref-en}} |
||
{{Адміністрацыйныя адзінкі ЗША}} |
{{Адміністрацыйныя адзінкі ЗША}} |
Цяперашняя вэрсія на 12:28, 2 сьнежня 2018
Дэлаўэр | |||||
| |||||
Мянушка | «Першы штат» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Довэр | ||||
Найбуйнейшы горад | Ўілмінгтан | ||||
Плошча | |||||
49-я па ЗША | |||||
- агулам | 6452 км² | ||||
- сушы | 5068 км² | ||||
- вады | 1387 км² | ||||
- % вады | 21,5 | ||||
- шырата | 38°27' пн. ш. па 39°50' пн. ш. | ||||
- даўгата | 75°2' з. д. па 75°47' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
45-е па ЗША | |||||
- агулам (2012) | 917 092 | ||||
- шчыльнасьць | 179/км² | ||||
Дата заснаваньня | 7 сьнежня 1787 (1-ы) | ||||
Губэрнатар | Джон Карні | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Дэ́лаўэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлаўэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.
Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цяперашняя канстытуцыя Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Дэлаўэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На поўначы Дэлаўэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлаўэр. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрзі.
Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.
База ВПС ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэлаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў