Вайсковец
Выгляд
(Перанакіравана з «Вайскоўцы»)
Вайсковец (таксама ваеннаслужачы ці ваенны) — чалавек, які служыць ва ўзброеных сілах краіны. Іншамоўныя адпаведнікі — (анг. military serviceman або анг. military personnel).
Прававое становішча ваеннаслужачых у Рэспубліцы Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з «Законам аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь вайскоўцамі зьяўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на вайсковай службе ва ўзброеных сілах, памежных, унутраных і іншых войсках, воінскіх фармаваньнях, пералік якіх зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.
Грамадзяне, якія маюць статус вайскоўцаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з арт. 2 «Закона аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь статус ваеннаслужачых маюць:
- ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у тым ліку слухачы і курсанты ваенных навучальных установаў, іншых установаў адукацыі, якія ажыцьцяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых войскаў і воінскіх фармаваньняў Рэспублікі Беларусь;
- ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па прызыве;
- грамадзяне, якія праходзяць службу ў рэзэрве — пры знаходжаньні на занятках або вучэбных зборах, вызначаных праграмамі падрыхтоўкі рэзэрвістаў;
- ваеннаабавязаныя — пры знаходжаньні на ваенных або спэцыяльных зборах.
- Афіцэры, якія праходзяць вайсковую службу па прызыве, па сваім прававым становішчы прыраўноўваюцца да афіцэраў, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.