Франк Рыбэры: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: so:Franck Ribéry |
Няма апісаньня зьменаў |

Радок 17: | Радок 17: | ||
| гады = 2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005
2005—2007
2007— |
| гады = 2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005
2005—2007
2007— |

| клюбы = [[Булёнь (футбольны клюб)|Булёнь]]
[[Алімпік Алез|Алез]]
[[Брэст (футбольны клюб)|Брэст]]
[[Мэц (футбольны клюб)|Мэц]]
[[Галатасарай Стамбул|Галатасарай]]
[[Алімпік Марсэль|Марсэль]]
[[Баварыя Мюнхэн|Баварыя]] |
| клюбы = [[Булёнь (футбольны клюб)|Булёнь]]
[[Алімпік Алез|Алез]]
[[Брэст (футбольны клюб)|Брэст]]
[[Мэц (футбольны клюб)|Мэц]]
[[Галатасарай Стамбул|Галатасарай]]
[[Алімпік Марсэль|Марсэль]]
[[Баварыя Мюнхэн|Баварыя]] |

| гульні(галы) = 28 (6)
19 (1)
35 (3)
20 (1)
14 (0)
60 (11)

| гульні(галы) = 28 (6)
19 (1)
35 (3)
20 (1)
14 (0)
60 (11)
146 (47) |

| нац гады = 2006— |
| нац гады = 2006— |

| нац зборная = [[Зборная Францыі па футболе|Францыя]] |
| нац зборная = [[Зборная Францыі па футболе|Францыя]] |
Вэрсія ад 20:41, 21 лютага 2013
Франк Рыбэры | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||

Нарадзіўся | 7 красавіка 1983 Булёнь-сюр-Мэр, Францыя | |
Рост | 170 | |
Вага | 72 | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баварыя Мюнхэн | |
Нумар | 7 | |
Моладзевыя клюбы | ||
1989—1996 1996—1999 1999—2000 |
Канці Булёнь Ліль Булёнь | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2002 2002—2003 2003—2004 2004—2005 2005 2005—2007 2007— |
Булёнь Алез Брэст Мэц Галатасарай Марсэль Баварыя |
28 (6) 19 (1) 35 (3) 20 (1) 14 (0) 60 (11) 146 (47) |
Зборныя | ||
2006— | Францыя | 64 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Франк Рыбэры (па-француску: Franck Ribéry; нарадзіўся 7 красавіка 1983 году, Булёнь-сюр-Мэр, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Баварыя» й нацыянальную зборную Францыі на пазыцыі паўабаронцы. Па веравызнаньні зьяўляецца мусульманам.
Клубная кар’ера
Францускія клюбы
Пачынаў сваю кар’еру ў 2001 годзе ў камандзе «Булёнь», якая гуляла ў 2-й французскай лізе. У наступным сэзоне перайшоў у клюб клясам ніжэйшым у «Алімпік» з Алезу. Некаторы час не гуляў у футбол з-за фінансавых праблемаў, і некалькі месяцаў працаваў дарожным рабочым. У 2003—2004 годзе выступаў за «Брэст», у 2004 годзе перайшоў у «Мэц».
«Галатасарай» Стамбул
У 2005 годзе Франк перайшоў у «Галатасарай», які неўзабаве пакінуў з-за нявыплаты заробку. У складзе «Галатасараю» стаў пераможцам кубку Турэччыны.
«Алімпік» Марсэль
Франк перайшоў на правах вольнага агента ў «Алімпік Марсэль» у 2005 годзе. У 2006 годзе са зборнай Францыяй стаў фіналістам чэмпіянату сьвету.
«Баварыя» Мюнхэн
7 чэрвеня 2007 году перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт за рэкордныя для клюба 25 мільёнаў эўра. Рыбэры атрымаў футболку пад нумарам 7, якая вызвалілася па завяршэньні кар’еры Мэхмэта Шоля, легенды клюба, у канцы сэзону 2006—2007 гадоў. Рыбэры паказаў сябе як шматбаковы й хуткі паўабаронца, які забясьпечваў шматлікімі пасамі двух форвардаў клюба: Міраслава Клёзэ і Люку Тоні.
Кар’ера ў зборнай
У нацыянальнай зборнай Францыі дэбютаваў у траўні 2006 году ў матчы супраць Мэксыкі.
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2005
- Уладальнік Кубка Інтэртота: 2005
- Чэмпіён Нямеччыны: 2008, 2010
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2007, 2010
- Уладальнік Кубка Лігі Нямеччыны: 2007, 2010
- Фіналіст Ліга чэмпіёнаў: 2010
- Фіналіст чэмпіянату сьвету: 2006
Асабістае жыцьцё
Калі Рыбэры было 2 гады, ён і ягоная сям’я патрапілі ў сур’ёзную аўтакатастрофу ў Булёні-сюр-Мэр. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з грузавіком, і Франк стукнуўся тварам аб ветравое шкло. Пасьля гэтай падзеі на правай частцы твару ў яго засталіся два доўгіх шнары. Рыбэры прапаноўвалі правесьці плястычную апэрацыю, якая б цалкам выдаліла гэтыя шнары, але ён адмовіўся, матывуючы гэта тым, што яны робяць яго мацней[1].
Франк прыняў іслам і жанаты на альжырцы па імені Вагіба й мае зь ёй двух дачок. Малодшая дачка нарадзілася 9 студзеня 2008 году ў Парыжы.
Крыніцы
- ^ Рибери: молюсь, чтобы не получить травму. germanyru.com
Вонкавыя спасылкі
Франк Рыбэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў