Рауль Альбіёль
Рауль Альбіёль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 верасьня 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вільярэал | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2009 2004—2005 2009—2013 2013—2019 2019— |
Валенсія → Хэтафэ (арэнда) Рэал Мадрыд Напалі Вільярэал |
131 (5) 17 (1) 81 (1) 180 (6) 155 (1) |
Зборныя | ||
2007— | Гішпанія | 58 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рауль Альбіёль Тартахада (па-гішпанску: Raúl Albiol Tortajada; нарадзіўся 4 верасьня 1985 году, Вільямарчантэ, Валенсія, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, абаронцца клюбу «Вільярэал» і зборнай Гішпаніі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 9 гадоў, дзякуючы сувязям свайго бацькі — былога футбаліста, ён стаў гульцом клюбу «Бэнідорм». У таварыскім матчы супраць «Валенсіі» Альбіёль добра праявіў сябе, і валенсійскі трэнэр прапанаваў ягонаму бацьку прагляд у сваім клюбе.
У 2005 годзе, ён выступаў за «Хэтафэ» на правах арэнды. У «Хэтафэ» Рауль набыў досьвед гульні на высокім узроўні й па прыезьдзе на «Мэстальлю» стаў гульцом асноўнага складу й кандыдатам у зборную Гішпаніі.
У чэрвені 2009 году Рауль Альбіёль перайшоў у футбольны клюб «Рэал Мадрыд» за 15 мільёнаў эўра, дзе стаў адным з удзельнікаў праекту Флярэнтына Пэрэса.
21 ліпеня 2013 году Альбіёль перайшоў у табар італьянскага клюбу «Напалі» за 12 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з камандай пад кіраўніцтвам Рафаэля Бэнітэса[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2004
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2008
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
«Вільярэал»:
- Уладальнік Лігі Эўропы: 2021
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2008, 2012
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рауль жанаты й мае дзьвюх дачок, Асаару (2009) і Альму (2010).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Raúl Albiol // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Raúl Albiol // FBref.com (мн.)
- ^ а б в ALBIOL raul tortajada // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Il Napoli ufficializza l'acquisto di Raul Albiol. Napoli's official website.