Прэмія імя Францішка Аляхновіча
Выгляд
Прэ́мія імя́ Франці́шка Аляхно́віча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні. Заснаваная ў 2013 годзе. Пераможца вызначаецца 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека[1]. З 2020 году арганізатары вызначылі новую дату абвяшчэньня ляўрэатаў — 15 лістапада, у сусьветны Дзень зьняволенага пісьменьніка, які ад 1981 году адзначае Міжнародны ПЭН[2].
Арганізатары плянуюць уручаць прэмію, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.
Сьпіс ляўрэатаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2013
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Аліневіч, Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.
- Сяргей Аўчыньнікаў, Путешествие [апавяданьне] (рукапіс).
- Юры Бандажэўскі, Турма і здароўе: Парады прафэсара мэдыцыны. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.
- Алесь Бяляцкі, Асьвечаныя беларушчынай. — Менск, 2012.; «Дзяды» былі з намі: З нагоды 25-годдзя першага масавага мітынгу ў Беларусі. — «Дзеяслоў», №66.
- Зьміцер Дашкевіч, Гумавы тапак (рукапіс); Чарвяк [аповесьць]. — «Наша Ніва», №26 ад 17.07.2013 — №31 ад 21.08.2013.
- Зьміцер Карпіцкі, Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).
- Алесь Кіркевіч, Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка. — «Дзеяслоў», №53, 2011; Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).
- Сяржук Клачкоў, Турэмны дзённік (рукапіс).
- Анатоль Лябедзька, 108 дзён і начэй у засценках КДБ: Дзённік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.
- Павал Севярынец, Беларуская глыбіня. — «Наша Ніва», №33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.
- Аляксандар Францкевіч, Абдымі мяне мацней [апавяданьне]. — 2013.
- Ірына Халіп, Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).
2014
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2017[3]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Дзядок за кнігу «Фарбы паралельнага сьвету»
- Зьміцер Дрозд за кнігу «Бунт батанікаў»
- Андрэй Саньнікаў за кнігу «Мая гісторыя»
- Леанід Пятрэнка за кнігу паэзіі «Камэрныя сны».
2018[4]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- блогер Аляксандар Лапшын за кнігу «Лагер смерці ў цэнтры Мінску»,
- пісьменьнік Уладзімер Някляеў за кнігі «Лісты з волі» і «Толькі вершы»
- актывістка Вольга Мікалайчык за творы ў кнізе «Бо».
2021[5]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Аляксандраў. Вершы з-за кратаў.
- Аляксандар Васілевіч. “Папа и пингвин”. Казкі пра ўнутраную свабоду, напісаныя ў Менскім СІЗА.
- Максім Знак. Цыкль турэмных вершаў.
- Вольга Калацкая. Турэмны дзёньнік (зьмешчаны ў фэйсбуку).
- Сьвятлана Купрэева. Цыкль турэмных вершаў.
- Мікола Папека. Цыкль турэмных вершаў.
- Андрэй Скурко. Казкі і вершы для сына.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Прэмія імя Францішка Аляхновіча
- ^ Названыя новыя лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча, Беларускі ПЭН цэнтар, 15-11-2021
- ^ Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганаравалі чатырох былых палітвязьняў, Радыё Свабода
- ^ Прэмія Аляхновіча — людзям дзеяння, Новы Час
- ^ Названыя новыя лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча, Беларускі ПЭН цэнтар, 15-11-2021