Перайсьці да зьместу

Вольга Калацкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вольга Калацкая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1971
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца

Во́льга Калацкая (нар. 1971, Менск, Беларуская ССР) — беларуская перакладчыца, пэдагог.

Скончыла Менскі інстытут замежных моваў. У 1993—2001 рр. выкладала ангельскую мову і пераклад у Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце. У 1999—2008 выкладала мастацкі пераклад на аддзяленьні філязофіі і літаратуры Беларускага Калегіюму.

Перакладала творы Вірджыніі Вульф, Ўільяма Голдынга, Артура Голдэна, Дэна Браўна, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Тэнесі Ўільямса, Маргарэт Этвуд. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Дзеяслоў» і «ARCHE».

Супольна з Ілонай Урбановіч і Зьмітром Саўкам пераклала фільм «Глядыятар», мультфільмы «Шрэк», «Шрэк-2» і інш. У 2010—2015 перакладала фільмы для тэлеканалу «Белсат», у тым ліку «Гіцляў», «Ідэальнага мужа», «Сямейку Сьмітаў», «Мэдсястру Бэці», «Рычарда ІІІ».

15 студзеня 2021 року затрыманая[1] па абвінавачваньні ў «злосным хуліганстве»[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]