Перайсьці да зьместу

Максім Знак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Знак
Дата нараджэньня 4 верасьня 1981 (45 гадоў)
Месца нараджэньня СССР СССР БССР, Менск
Грамадзянства Беларусь Беларусь
Месца вучобы БДУ
Прафэсія юрыст
Навуковая сфэра права[1] і палітыка[1]
Месца працы
Сябра ў Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады і Каардынацыйная рада другога складу[d]
Узнагароды
Сайт Хвэйсбук

Максім Аляксандравіч Знак (нар. 4 верасьня 1981 году[2]) — праўнік Віктара Бабарыкі, затым раднік Каардынацыйнай Рады. Палітычны вязень, вязень сумленьня.

Максім Знак нарадзіўся 4 верасьня 1981 году ў Менску.

У 2004 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з адзнакай, пасьля гэтага скончыў асьпірантуру[3].

У 2007 годзе заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак».

У 2009 годзе абараніў навуковую дысэртацыю на тэму «Дыспазытыўнасьць дагаворнай адказнасьці ў грамадзянскім праве», яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук.

Мае ступень магістра бізнэс-адміністраваньня, атрыманай ва Ўнівэрсытэце Казьмінскага (Варшава, Польшча).

Да выбараў прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе працаваў у БДУ.

Кіруючы партнэр АБ «Бараўцоў і Салей(ru) ВІС».

Аўтар мноства публікацый у «Эканамічнай газеце», часопісах «Дело», «Прамыслова-гандлёвае права», калумністаў «БелГазеты», «Юрыст», «Судовая і арбітражная практыка».

Дырэктар цэнтру падтрымкі прадпрымальніцтва і сябра грамадзка-кансультацыйнай рады Менгарвыканкаму.

Экспэрт, які ўдзельнічае ў правядзеньні дасьледаваньняў Сусьветнага банка і Нацыянальны кансультант ПРААН у праграме садзейнічаньня пры ўступленьні Беларусі ў СГА.

У 2020 годзе падчас выбараў прэзыдэнта ў Беларусі стаў юрыстам штаба кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.

14 ліпеня 2020 году ЦВК Беларусі адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны суд адмовіў у скарзе.

15 жніўня пачалося фармаваньне каардынацыйнай рады апазыцыі, дзе Знак сумесна з Вольгаю Кавальковаю прымаў заяўкі на ўступленьне, а 18 жніўня увайшоў у асноўны склад рады.

19 жніўня на першым пасяджэньні Каардынацыйнае рады быў абраны Прэзыдыюм, у які ўвайшоў Знак і яшчэ 6 чалавек. 20 жніўня быў выкліканы ў Сьледчы камітэт для дачы тлумачэньняў па ўзбуджанай крымінальнай справе ў дачыненьні да Каардынацыйнай рады.

26 жніўня суправаджаў Сьвятлану Алексіевіч на допыце ў Сьледчым камітэце, яна адмовілася даваць паказаньні і была адпушчаная.

31 жніўня Максім Знак абвясьціў, што беларуская апазыцыя гатовая да дыялёгу з уладай, у тым ліку і наконт канстытуцыйнай рэформы.

9 верасьня адкрыта затрыманы ў Менску[4].

10 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю дванаццаці арганізацыяў, сярод якіх Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем[5][6]. 11 верасьня 2020 году «Міжнародная амністыя» прызнала Знака вязнем сумленьня[7]. 14 верасьня 2020 году шэфства над палітвязьнем узяў Сяргей Лагадзінскі, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту[8][9].

Максім Знак быў вызвалены 13 сьнежня 2025 году.

​Яго вызваленьне адбылося ў межах маштабнага абмену або акту памілаваньня, падчас якога на волю выйшлі 123 палітвязьня (паводле йншых зьвестак — 114 ці 109 чалавек). Разам з Максімам Знакам былі вызваленыя й іншыя знакавыя постаці, сярод якіх Віктар Бабарыка, Марыя Калесьнікава й Алесь Бяляцкі.

Пасьля вызваленьня Максім Знак быў высланы за межы Беларусі — яго разам зь вялікай ґрупай іншых былых палітвязьняў даставілі ва Ўкраіну[10].

Першыя фота й відэа паказалі, што Максім выглядае бадзёрым, нягледзячы на працяглы час ізаляцыі. У йнтэрвію ён адзначыў, што адчувае сябе добра: «Я на волі, я ўбачыў калегаў, змог зь імі пагаварыць. Усё выдатна!»

Да моманту вызваленьня Максім Знак больш за 1000 дзён (зь лютага 2023 году) знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі (рэжым інкамунікада), ня маючы сувязі зь сям’ёй і адвакатамі.

  1. 1 2 Znak, Maksìm Aljaksandravìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ↑ ВКонтакце
  3. ↑ Хвэйсбук
  4. ↑ Belarus: Oppositionspolitiker Maxim Snak offenbar festgenommen, Die Zeit, 9 верасьня 2020.
  5. ↑ Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея (бел.). Вясна (2021-09-10). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
  6. ↑ Калеснікава, Знак і Салей прызнаныя палітвязнямі (бел.). Беларускае Радыё Рацыя (2020-09-10). Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-10 г.
  7. ↑ Заявление. Беларусь: «Похищают лучших из нас». Произвольные аресты и принудительные высылки из страны ведущих оппозиционеров (рас.). Міжнародная амністыя (2021-09-11). Праверана 2020-09-20 г. Архіўная копія ад 2020-11-25 г.
  8. ↑ Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-09-14). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-07-20 г.
  9. ↑ Zur Situation der Jurist*innen in Belarus (ням.). Нямецкае таварыства вывучэньня Усходняй Эўропы(uk). Праверана 2021-10-22 г. Архіўная копія ад 2021-03-04 г.
  10. ↑ Опубликован полный список освобожденных беларусских политзаключенных, которых вывезли в Украину (рас.) Zerkalo.io(be)
  11. ↑ Максім Знак і Людміла Казак — лаўрэаты прэміі IBA за ўнёсак у абарону правоў чалавека (бел.). Наша Ніва (2021-10-28). Праверана 2021-10-28 г. Архіўная копія ад 2021-10-28 г.