Перайсьці да зьместу

Нявежа (Летува)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Нявежа

лет. Nevėžis
Агульныя зьвесткі
Выток Анікштаўскі раён, Уцянскі павет
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Летува
Даўжыня 209 км
Сярэднегадавы сьцёк 33,2 ³/с
Плошча басэйну 6 140 км²
Месцазнаходжаньне
Нявежа на мапе

Няве́жа (па-летувіску: Nevėžis) — шостая па даўжыні рака Летувы і адзін з самых доўгіх прытокаў Нёману. Даўжыня складае 209 км, плошча вадасбору складае 6140 км². Нявежа мае каля 70 прытокаў. Рака цячэ празь Сярэднялетувіскую нізіну. Замярзае ў лістападзестудзені, ледаход у лютым — першай палове красавіка. Крыніца ракі знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Ўцянскага павету. Потым яна цячэ ў паўночна-заходнім кірунку, але пасьля Панявежу паварочвае на паўднёвы захад. Пасьля Кейданаў Нявежа ўпадае ў Нёман.

Назва ракі паходзіць ад фінскага nevo — «балота»[1]. У верхняй частцы рака мае балоцістыя берагі[2].

  1. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд. БГУ, 1974. — С. 253.
  2. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. — С.-Петербург: 1897 Т. XX. — С. 810.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нявежа (Летува)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў