Манровія
Манровія | |||||
анг. Monrovia | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1822 | ||||
Краіна: | Лібэрыя | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 1 010 970 чал. (2008) | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 6°18′38″ пн. ш. 10°48′17″ з. д. / 6.31056° пн. ш. 10.80472° з. д.Каардынаты: 6°18′38″ пн. ш. 10°48′17″ з. д. / 6.31056° пн. ш. 10.80472° з. д. | ||||
Манровія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Манро́вія (па-ангельску: Monrovia) — сталіца і самы вялікі горад Лібэрыі. Знаходзіцца ў вусьці ракі Сэнт-Пол. Насельніцтва налічвае каля 1 млн чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны ў 1822 годзе Амэрыканскім каляніяльным таварыствам пад назвай Крыстаполіс, якое пасяліла тут вызваленых рабоў з ЗША і астравоў Карыбскага мора. У 1924 годзе горад быў названы ў гонар аднаго з амэрыканскіх прэзыдэнтаў — Джэймза Манро. Да канца ХІХ стагодзьдзя сюды перасяляліся вызваленыя рабы (у асноўным з ЗША). У 1847 годзе Манровія стала сталіцай незалежнай Лібэрыі.
У 1990-х у Лібэрыі выбухнула грамадзянская вайна, якая нанесла значныя старты гораду.
У наш час Манровія зьяўляецца адміністрацыйным, гандлёвым і фінансавым цэнтрам Лібэрыі. Горад, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна стаў буйным міжнародным портам. Асноўная частка партовай інфраструктуры была пабудаваная амэрыканцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Праз порт зь Лібэрыі вывозяцца ў асноўным латэкс і жалезная руда. На тэрыторыі порта ёсьць цэмэнтны і нафтаперапрацоўчы заводы. Існуюць і буйныя суднарамонтныя прадпрыемствы. Маюцца два міжнародныя аэрапорты.
У Манровіі знаходзяцца асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Лібэрыі: Унівэрсытэт Лібэрыі і Катынгтонскі каледж.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манровія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|