Назва вёскі нагадвае, што яе гісторыя зьвязаная зь бельскімі пчалярамі з Вялікіх Пасечнікаў. Землі на мяжы паміж бельскім стараствам і Белавескай пушчай ужо ў 1779 годзе называліся Мескі лес і тут праходзіў збор мёду на гандаль у Бельску. Афіцыйна Малыя Пасечнікі зьявіліся толькі ў 1921 годзе[1]. У міжваенны пэрыяд Малыя Пасечнікі прыналежалі да гміны ОрляБельскага паветуБеластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 34 жыхары (усе праваслаўныя, запісаныя пагалоўна палякамі)[2]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Малыя Пасечнікі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.