Перайсьці да зьместу

Магіла Вэргіліюса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магіла Вэргіліюса
Магіла Вэргіліюса
Карціна 1785 року, «сонца прабіваецца скрозь аблокі»; знаходзіцца ў Ольстэрскім музэі
анг.Virgil’s Tomb
Мастак Джозэф Райт
Год 1779, 1782, 1785
Тып палатно, алей
Памеры 101,6 × 127
Месцазнаходжаньне прыватная калекцыя;
Музэй Ольстэра;
Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Вялікабрытанія

«Магіла Вэргіліюса» (па-ангельску: Virgil’s Tomb) — тры карціны ангельскага мастака Джозэфа Райта, напісаныя ў 1779, 1782 і 1785 роках. Зьявіліся вынікам ягонага падарожжа ў Італію ў 1773—1775 гадах.

На карцінах выяўлены зруйнаваны будынак у ваколіцах Нэапалю, які традыцыйна лічыцца магілай эпічнага рымскага паэта Вэргіліюса. Першая з трох карцінаў мае таксама фігуру Сыліюса Італіка, крыху больш пазьнейшага паэта, вядомага прыхільніка Вэргіліюса.

Карціны «залітыя прыгнечваючым месяцавым сьвятлом»[1], што ня вельмі характэрна для Райта.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Benedict Nicolson. Joseph Wright of Derby: painter of light. — 1968 Т. 1. — С. 83.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Вэргіліюсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў