Лебяда (рака)
Лебяда | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Калечыцаў |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 67 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 5 м³/с |
Плошча басэйну | 791 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Лебяда́, Лябёдка — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэа ў Шчучынскім і Мастоўскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 67 км. Плошча вадазбору 791 км². Выдатак вады ў вусьці каля 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Васілішкі.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца каля вёскі Калечыцаў Шчучынскага раёну, цячэ Лідзкай раўнінай.
Даліна трапэцападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Абалона нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—700 м. Рэчышча зьвілістае, шырыня ў межань да вусьця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. Берагі стромкія і абрывістыя. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад вёскі Русанаўкі да вёскі Збражкаў (7,9 км) і ад вёскі Васілішкаў да вёскі Малога Мажэйкава (12,5 км). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 216.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.