Перайсьці да зьместу

Вялікая Лябёдка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вялікая Лябёдка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падгалішкі
Вусьце Лебяда
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 76 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Вялі́кая Лябёдка — рака ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Лебяды (басэйн Нёману). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 76 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Пачынаецца каля вёскі Падгалішкі, цячэ раўніннай мясцовасьцю, у сярэдняй плыні месцамі забалочанай абалонай. Упадае ў Лебяду на паўночным захадзе ад вёскі Бешанкі Лідзкага раёну. На працягу 12,1 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Гайкаўшчына)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 115
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 115