Шкардзянка
Выгляд
Шкардзянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Старога Двару |
Вусьце | Лебяда |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 10 км |
Шкардзянка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лебяды (басэйн Нёману). Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Васілішкі.
Пачынаецца каля вёскі Старога Двару, упадае ў Лебяду за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Васілішкаў. Цячэ ў межах Лідзкай раўніны. Рэчышча ў верхняй і ніжняй плынях каналізаванае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 376.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.