Перайсьці да зьместу

Крамэр супраць Крамэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крамэр супраць Крамэра
па-ангельску: Kramer vs. Kramer
Жанр драматычны фільм і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Kramer vs. Kramer[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Джэралд Б. Грынбэрг[d]
Мастак Paul Sylbert[d]
Вытворчасьць Columbia Pictures[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 5 сьнежня 1979[8]
Працягласьць 100 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Прыбытак 106 000 000 $
Старонка на IMDb

«Крамэр супраць Крамэра» (па-ангельску: Kramer vs. Kramer) — амэрыканскі драматычны фільм 1979 году, напісаны і створаны рэжысэрам Робэртам Бэнтанам, зьняты паводле аднайменнага рамана Эйвэры Кормана ў 1977 годзе. У фільме здымаюцца Дастын Гофман, Мэрыл Стрып, Джэйн Аляксандар і Джастын Гэнры. У ім расказваецца пра разжэнства пары, ягоны ўплыў на маленькага сына і наступную эвалюцыю іхных адносінаў і поглядаў на выхаваньне дзяцей. Фільм дасьледуе псыхалёгію і наступствы разжэнстваў і закранае пераважаючыя альбо ўзьнікаючыя сацыяльныя праблемы, такія як гендэрныя ролі, правы жанчынаў, правы бацькі, балянс праміж працай і жыцьцём, а таксама праблемы бацькоў-адзіночак. «Крамэр супраць Крамэра» адлюстраваў культурны зрух, які адбыўся ў 1970-х, калі ўяўленьні пра мацярынства і бацькоўства зьмяняліся. Фільм атрымаў шырокую ацэнку за тое, як ён надаваў аднолькавую вагу і важнасьць пункту гледжаньня Джааны і Тэда[9].

Фільм меў калясальны камэрцыйны посьпех, які прынёс больш за 173 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 8 мільёнаў даляраў, стаўшы самым прыбытковым фільмам 1979 году ў ЗША і Канадзе. «Крамэр супраць Крамэра» атрымаў шэраг узнагарод у розных намінацыях, сярод якіх прэмія «Оскар» за лепшы фільм.

Тэд Крамэр (Дастын Гофман) зь вялікім імпэтам ставіца да працы, працуючы ў сфэры рэклямы. Яму прызначаны новы і вельмі важны аддзел. Тэд прыходзіць дадому і дзеліцца радаснымі навінамі са сваёй жонкай Джаанай (Мэрыл Стрып), аднак, яна ў сьлязох паведамляе яму, што сыходзіць зь сям’і, каб, у рэшце, знайсьці сябе. Яна пакідае Тэда, каб ён сам выхоўваў іхнага сына Білі (Джастын Гэнры), перажываючы нэрвовы разлад. Тэд і Білі першапачаткова абураюцца адзін на аднаго, бо Тэд больш не пасьпявае пераносіць павялічаную нагрузку, а Білі сумуе па любові і ўвазе сваёй маці. Пасьля некалькіх месяцаў хваляваньняў Тэд і Білі вучацца спраўляцца жыць удваіх, толькі пасьля таго, як Білі выпрабоўвае бацьку праз адмову ад вячэры і зьяданьне марозіва насуперак бацьковаму загаду. За гэта Тэд карае сына, аднак, гэта паступова ўплывае на залагоджваньня іхных адносінаў. Пасьля таго як Тэд прыносіць прабачэньні, ён тлумачыць сыну, што здарылася зь ягонай маці.

Тэд сябруе са сваёй суседкай Маргарэт (Джэйн Аляксандар), якая першапачаткова раіла Джаане пакінуць Тэда, калі яна такая няшчасная. Маргарэт таксама зьяўляецца маці-адзіночкай, і яны з Тэдам становяцца сябрамі. Аднойчы, калі яны сядзяць у парку, назіраючы за гульнёй сваіх дзяцей, Білі выпадкова падае на дзіцячай пляцоўцы. Тэд прабягае некалькі кварталаў, каб хутчэй трапіць у шпіталь, дзе суцяшае сына падчас лячэньня. Праз большую заклапочанасьць пра сына Тэд правальвае праект на працы і вымушаны шукаць новую працу. Празь пятнаццаць месяцаў пасьля сыходу Джаана вяртаецца ў Нью-Ёрк, каб праз суд забраць апеку над Білі. Падчас судовых паседжаньняў Тэд і Джаана не гатовыя да жорсткага процістаяньня паміж сабой, не зважаючы на заклікі іхных адвакатаў.

Суд прызначае апеку над сынам Джаане. Гэтае рашэньне грунтуецца ў асноўным на дактрыне, паводле якой дзяцей звыйчайна пакідалі з маці. Разгромлены рашэньнем, Тэд абмяркоўвае абскарджаньне справы, але ягоны адвакат папярэджвае, што апэляцыя будзе занадта дорага каштаваць Тэду, а самому Білі прыйдзецца вырашыць у судзе з кім ён хоча застацца. Тэд не жадае штурхаць сваё дзіця да такога выпрабаваньню і вырашае не аспрэчваць апеку. Раніцай, калі Білі павінен пераехаць да Джааны, Тэд і Білі робяць апошні іхны сьняданак разам. Калі Джаана прыходзіць у дом, яна просіць Тэда спусьціцца ўніз аднаму. Яны прызнаецца, што вельмі любіць сына, але заяўляе, што Білі ўжо жыве ў сваім доме, і вырашае, што ня будзе перавозіць і забіраць сына. Тэд дазваляе Джаане сустрэцца з сынам у кватэры сам-на-сам.

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Ён мае рэйтынг 88% ухваленьня ад агрэгатара аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 52 аглядаў, зь сярэднім балам 8,09/10. Паводле экспэртаў, тэма разжэнства ня ёсьць такой ужо ўзрушальнай, але фільм зьяўляецца прадуманай і добра выкананай драмай, якая супрацьстаіць імкненьню стаць на чый-небудзь бок альбо даць простыя адказы на ўзьнікаючыя пытаньні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]