Антоніё Вівальдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антоніё Вівальдзі
Антоніё Лючыё Вівальдзі
Antonio Vivaldi.jpg
Дата нараджэньня 4 сакавіка 1678
Месца нараджэньня Вэнэцыя
Дата сьмерці 28 ліпеня 1741
Месца сьмерці Вена
Гады творчасьці 16851741
Краіна Вэнэцыянская рэспубліка
Прафэсіі кампазытар
Інструмэнты віялянчэль
Жанры опэра, chamber music[d] і клясычная музыка

Анто́ніё Лю́чыё Віва́льдзі (па-італьянску: Antonio Lucio Vivaldi) — вэнэцыянскі кампазытар, скрыпач, пэдагог, дырыгент, каталіцкі сьвятар. Вівальдзі лічыцца адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў італьянскага скрыпічнага мастацтва XVIII стагодзьдзя, пры жыцьці атрымаў шырокае прызнаньне ўва ўсёй Эўропе. Майстар аркестравага канцэрта — канчэрта гроса, аўтар 40 опэраў. Вівальдзі у асноўным вядомы дзякуючы сваім інструмэнтальным канцэртам, у асаблівасьці для скрыпкі. Ягонай найбольш вядомай працай зьяўляецца сэрыя з чатырох скрыпічных канцэртаў «Поры года»[1].

Вівальдзі напісаў шмат твораў для жаночага музычнага ансамблю манастыра Аспэдале-дэльля-П’ета, дзе ў асноўным расьлі кінутыя дзеці. Сам Вівальдзі працаваў у гэтым манастыры каталіцкім сьвятаром з 1703 па 1715 гады, а таксама з 1723 па 1740 гады. Таксама, Вівальдзі ладзіў опэры ў Вэнэцыі, Мантуі і Вене, якія карысталіся вялікім попытам. Пасьля сустрэчы зь імпэратарам Карлам VI, Вівальдзі пераехаў у Вену, у надзеі на прасоўваньне па службе. Тым ня менш, імпэратар памёр неўзабаве пасьля прыбыцьця Антоніё, а сам кампазытар сканаў у галечы, неўзабаве менш чым праз год пасьля гэтага.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Антонио Вивальди. Большая советская энциклопедия.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Антоніё Вівальдзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў