Глеб Глебаў
Глеб Глебаў | |
Дата нараджэньня | 29 красавіка (11 траўня) 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 сакавіка 1967[1] (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, палітык |
Месца працы | |
Псэўданімы | Глебов |
Дзеці | Вольга Глебава[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0322378 |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Глебаў (неадназначнасьць).
Глеб Па́ўлавіч Гле́баў, сапр. Глеб Саро́кін (11 траўня 1899, Вазьнясенск, Украіна — 3 сакавіка 1967) — беларускі актор тэатру і кіно.Народны артыст БССР (1940) і СССР (1948). Ляўрэат дзьвюх Сталінскіх прэміяў другой ступені (1941, 1948).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 11 траўня [ст. ст. 29 красавіка] 1899 году ў Вазьнясенску (цяпер у Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны) у сям’і выхадцаў зь Беларусі.
Сцэнічную дзейнасьць распачаў у 1921 року. З 1926 працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры (у 1941—1947 — мастацкі кіраўнік). Працаваў на радыё.
Дэпутат ВС СССР шостага скліканьня (1962—1966).
Памёр 3 сакавіка 1967 року. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гісторыю беларускага тэатру ўвайшоў як выдатны майстар камэдыйнага жанру (Пустарэвіч у «Паўлінцы» Янкі Купалы, Туляга ў «Хто сьмяецца апошнім» К. Крапівы, Гарпагон у «Скупым» Мальера). Творчасьць актора характарызавалася глыбокай псыхалягічнай глыбінёй, натуральнасьцю, тонкім гумарам.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1949 — Канстанцін Заслонаў — Антон Кропля
- 1952 — Паўлінка — Пустарэвіч
- 1953 — Сьпяваюць жаўрукі — Сымон Верас
- 1954 — Хто сьмяецца апошнім? — Мікіта Туляга
- 1955 — Зялёныя агні — Каліна
- 1955 — Несьцерка — антыквар
- 1955 — Пасеялі дзяўчыны лён
- 1956 — Міколка паравоз («Пачатак шляху») — гарадзкі галава
- 1957 — Нашы суседзі — Іван Шпакоўскі
- 1957 — Палеская легенда — пан Антоні
- 1959 — Людзі на мосьце — Пётр Савельевіч Паромаў
- 1959 — Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравіч — судзьдзя Дзям’ян Дзям’янавіч
- 1959 — Строгая жанчына — Спірыдон Жылінка
- 1960 — Хлеб і ружы — Ферапонт Цівуноў
- 1960 — Першыя выпрабаваньні — дзяк
- 1962 — Вуліца малодшага сына — падпольшчык
- 1963 — Не плач, Аленка
- 1964 — Масква — Генуя — нэпман
- 1964 — Адзінота — Фрол Баеў
- 1966 — Усходні калідор — падпольшчык Зязюля
- 1967 — Запомнім гэты дзень
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за вялікія дасягненьні ў галіне тэатральна-драматычнага мастацтва
- Сталінская прэмія другой ступені (1948) — за выкананьне ролі Кроплі ў спэктаклі «Канстантын Заслонаў» А. Маўзона
- Народны артыст СССР (1948)
- Ордэн Леніна
- іншыя ордэны, мэдаль
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Глебов Глеб Павлович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 11 траўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўнівэрсытэту
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Беларускія акторы
- Савецкія акторы
- Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласьці
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету СССР
- Артыстычныя псэўданімы