Палеская легенда (фільм)
| Палеская легенда | |
| Жанр | мастацкі |
|---|---|
| Рэжысэр | Пётар Васілеўскі, Мікалай Фігуроўскі |
| Сцэнарыст | |
| Заснаваны на | Лес шуміць[d] |
| У ролях | |
| Кампазытар | Ісак Любан |
| Апэратар | Уладзімер Акуліч |
| Мастак | Уладзімір Пракопавіч Белавусаў[d] |
| Вытворчасьць | Беларусьфільм |
| Дата выхаду | 1957[1] |
| Краіна | БССР |
| Старонка на IMDb | |
«Пале́ская леге́нда» — беларускі мастацкі фільм, зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм» па матывах апавяданьня Ўладзімера Караленкі «Лес шуміць». Выйшаў на экраны 5 чэрвеня 1957 году.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць]У маёнтку пана Івана служыць лясьніком прыгонны Раман. Раман ловіць у панскім лесе селяніна Міхася, які забіў лісу (ён з маленькім сынам галадае), і вядзе яго да пана. Тым часам у маёнтку гуляньне. Госьці слухаюць сьпевы Апанаса, вольнага селяніна. За прыгожыя сьпевы пан абяцае выканаць любое жаданьне хлопца. Апанас просіць даць вольную яго нявесьце Аксане. Прыгажосьць дзяўчыны ўражвае пана і яго гасьцей, асабліва пана Антонія, які просіць аддаць яму Аксану ў абмен на зграю сабак. Але ў пана Івана іншыя пляны. Ён адпраўляе Апанаса да гарадзенскага ваяводы сьпяваць на балі і падчас яго адсутнасьці гвалтуе Аксану, а потым вырашае аддаць яе ў жонкі лясьніку Раману…
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Ала Ларыёнава — Аксана
- Іван Пераверзеў — Раман
- Леанід Кадраў — Апанас
- Леанід Рахленка — Пан Іван
- Уладзімер Уладамірскі — Багдан
- Глеб Глебаў — Пан Антоній
- Віктар Кулакоў — Міхась
- Віця Лазараў — Васілёк
У эпізодах здымаліся: Уладзімер Дзядзюшка, Марыя Зінкевіч, Гэрбэрт Дзьмітрыеў, Кузьма Кулакоў, Аляксандар Кістоў, Яўген Карнавухаў, Аляксандра Клімава, Уладзімер Кудрэвіч, Васіль Краўцоў, Вітаўтас Канцлерыс і іншыя[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Полесская легенда — информация о фильме (рас.)