Войцех Манівід (сын Івана)
Выгляд
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1430 |
Памёр | 1475 |
Род | Манівіды |
Бацькі | Іван Манівід Альжбета |
Войцех Манівід (каля 1430 — 1475) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (з 1461), адначасна ваявода наваградзкі (з 1471) і падстолі вялікі літоўскі (1475).
Валодаў большасьцю Ашмянскага павету.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Манівідаў гербу «Ляліва», сын Івана (Івашкі), кашталяна віленскага[1], і Альжбеты зь нявызначанага роду.
Не пакінуў нашчадкаў, ягоныя вялізныя зямельныя ўладаньні адыйшлі да сясьцёр Соф’і (жонка Мікалая Радзівіла) і Ядвігі (жонка Алехны Судзімонтавіча)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0