Адукацыя (таварыства)
Выгляд
«Адука́цыя» — легальнае таварыства асьветніцкага кірунку ў Віцебску ў студзені — верасьні 1913 г. Аб’ядноўвала 1268 чальцоў розных сацыяльных групаў і палітычных партыяў. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р. Н. Шулепнікаў (старшыня), К. В. Пісарэнка (намесьнік старшыні), В. А. Прус. Мэта таварыства — падрыхтоўка да стварэньня народнага ўнівэрсытэту. Сацыял-дэмакраты Віцебску выкарыстоўвалі «Адукацыю» як легальную трыбуну для рэвалюцыйнай прапаганды. Закрытая за антыўрадавую дзейнасьць.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6 С. 139
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |