Перайсьці да зьместу

Істок (гміна Дубічы Царкоўныя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Істок
польск. Istok
Істок
Мясцовая назва: Istôk
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 89 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′51″ пн. ш. 23°28′58″ у. д. / 52.66417° пн. ш. 23.48278° у. д. / 52.66417; 23.48278Каардынаты: 52°39′51″ пн. ш. 23°28′58″ у. д. / 52.66417° пн. ш. 23.48278° у. д. / 52.66417; 23.48278
Істок на мапе Польшчы
Істок
Істок
Істок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Істо́к (па-польску: Istok, па-падляску: Istôk[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Істок быў створаны каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу[4]. У міжваенны пэрыяд Істок прыналежаў да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 140 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 112 запісаныя былі палякамі, а толькі 28 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Істок быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Istôk svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
  3. ^ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  4. ^ Карыціска Дрэва і сакрум. Падляскі культурны шлях Праверана 3 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.