Перайсьці да зьместу

Ікер Касыльяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ікер Касыльяс
Ікер Касыльяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 траўня 1981 (43 гады)
Мадрыд, Гішпанія
Рост 183 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999
1999
1999—2015
2015—2020
Рэал Мадрыд С
Рэал Мадрыд Б
Рэал Мадрыд
Порту
26 (0)
4 (0)
510 (0)
116 (0)
Зборныя
2000—2016 Гішпанія 167 (0)

Ікер Касыльяс Фэрнандэс (па-гішпанску: Iker Casillas Fernández; нарадзіўся 25 лістапада 1981 году ў Талёса, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, брамнік. Мае выступы за нацыянальную зборную Гішпаніі. Чэмпіён Эўропы (2008, 2012) і чэмпіён сьвету (2010), рэкардсмэн зборнай Гішпаніі па колькасьці згуляных матчаў.

Касыльяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе. У «Рэал» трапіў у 8-гадовым узросьце. Касыльяс выступаў у складзе гішпанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мэрыдыяна й моладзевым першынстве сьвету ў 1999 годзе. У сэзоне 1999—2000 гадоў Касыльяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнэра й дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касыльяс згубіў форму, што дазволіла Сэсару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы вэтэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2001—2002 гадоў у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на поле, Касыльяс зрабіў сэрыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы зь лікам 2:1. Сэзон 2002—2003 гадоў кіпэр зноў правёў у статусе першага нумару, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клюбу ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званьне чэмпіёна.

У сэзоне 2003—2004 гадоў Ікер прапусьціў толькі адну сустрэчу, але гэта ня выратавала «каралеўскі клюб»: «Рэал Мадрыд» ня здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Гішпаніі.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля дэбюту ў зборнай у матчы са швэдамі ў якасьці запаснога брамніка адправіўся на Эўра-2000, дзе так і ня выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце сьвету ў Японіі й Паўднёвай Карэі Касыльяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касыльяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету ў матчы супраць Парагваю, стаўшы асноўным галкіпэрам зборнай і героем гульні зь ірляндцамі: перамога гішпанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсьці ў чвэрцьфінал.

Рэал

Гішпанія

З 2009 году сустракаецца з гішпанскай спартовай тэлевядучай Сарай Карбанэра. Іхны раман запомніўся гледачам чэмпіянату сьвету-2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым этэры перад тэлекамэрамі падчас пасьляматчавага інтэрвію Карбанэра з Касыльясам пасьля перамогі гішпанцаў у фінале[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ікер Касыльяссховішча мультымэдыйных матэрыялаў