Перайсьці да зьместу

8 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
сакавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
2024 год
Усе дні

8 сакавіка́ — 68-ы дзень году (67-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 299 дзён.

  • 1618 — Ёган Кеплер адкрыў трэці закон руху нябесных целаў
  • 1702 — Ганна Ст’юарт стала каралевай Ангельшчыны
  • 1908 — масавыя дэманстрацыі жанчынаў Нью-Ёрку з патрабаваньнем гендэрнае роўнасьці
  • 1911 — першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дню
  • 1917 — у Расеі пачалася Лютаўская рэвалюцыя
  • 1920 — урад Польскае Рэспублікі афіцыйна адмовіўся прызнаць Беларускую Народную Рэспубліку
  • 1930 — у Індыі пачалася кампанія грамадзянскага непаслушэнства на чале з Магатмам Гандзі
  • 1946 — у Львове пад ціскам сталінскіх уладаў скасавалі Берасьцейскую унію (1596); пачатак зьнішчэньня Ўкраінскае Грэка-Каталіцкае Царквы
  • 1946 — у Паставах утварылася падпольная антысавецкая арганізацыя «За Беларусь»
  • 1950 — Савецкі Саюз абвясьціў, што вынайшаў атамную бомбу
  • 1952 — у Філадэлфіі (ЗША) упершыню застасавалі апарат «штучнае сэрца»
  • 1983 — прэзыдэнт ЗША Роналд Рэйган назваў Савецкі Саюз «імпэрыяй зла»