Законы Кеплера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Зако́ны Ке́плера — тры законы, якія апісваюць рух плянэт Сонечнай сыстэмы. Экспэрымэнтальна адкрыты ў пачатку XVII стагодзьдзя нямецкім астраномам Ёганам Кеплерам на падставе аналізу назіраньняў Тыха Брагэ.

З пэўнымі папраўкамі, законы Кеплера ўжываюцца для апісаньня руху любых нябесных целаў пад дзеяньнем гравітацыі. Законы Кеплера былі вынайдзеныя эмпірычным шляхам, але яны даказваюцца матэматычна на аснове законаў Ньютана і закону сусьветнага прыцягненьня, якія былі вынайдзеныя пазьней. Для іх устанаўленьня І. Ньютанам законы Кеплера адыгралі значную ролю[1].

Першы закон Кеплера

Першы закон Кеплера: плянэты рухаюцца па эліпсах, у адным з фокусаў якога знаходзіцца Сонца.

Другі закон Кеплера

Другі закон Кеплера: сэктаральная хуткасьць плянэты пастаянная — гэта значыць, за роўныя адрэзкі часу радыюс-вэктар плянэты (калі за пачатак каардынат браць Сонца) выпісвае фігуры аднолькавай плошчы.

Трэці закон Кеплера

Трэці закон Кеплера: квадраты пэрыядаў абарачэньня дзьвюх плянэт суадносяцца як кубы вялікіх паўвосей іх арбіт.

Першыя два законы апублікаваны ў 1609, трэці — у 1619 годзе[1].

На аснове адкрытых законаў пасьля шматгадовых вылічэньняў у 1627 годзе Кеплер склаў табліцы, па якіх можна было знайсьці на небе становішча кожнай плянэты ў любы момант часу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика, Гл. ред. А. М. Прохоров, М., Советская энциклопедия, 1990. том=2, 702 с ISBN 5-85270-061-4, наклад 100 000(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучаньня / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаваньне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4
  • Кеплера законы // Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 160. — 416 с. — 30 000 ас.(рас.)
  • Физическая энциклопедия. Т. 2. Добротность — Магнитооптика / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — 702 с. — 100 000 ас. — ISBN 5-85270-061-4(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Законы Кеплерасховішча мультымэдыйных матэрыялаў