Перайсьці да зьместу

Тадэвуш Корзан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тадэвуш Корзан
па-польску: Tadeusz Korzon
Дата нараджэньня 9 лістапада 1839(1839-11-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 сакавіка 1918(1918-03-18) (78 гадоў) або 8 сакавіка 1918(1918-03-08) (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, бібліятэкар
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Сябра ў Акадэмія ведаў[d] і Варшаўскае навуковае таварыства[d]

Тадэ́вуш Сільве́стар Ко́рзан (па-польску: Tadeusz Korzon; 28 кастрычніка 1839, Менск — 8 сакавіка 1918, Варшава) — польскі гісторык і публіцыст.

Нарадзіўся ў Менску ў 1839 г. Навучаўся ў менскай гімназіі.

  • 1855—1859 гг. вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце на юрыдычным факультэце. Ужо тады зьвярнуў на сябе ўвагу, апублікаваўшы ў 1859 г. артыкул «Параўнаньне карных працэдураў: францускай і ангельскай». Меў прапановы застацца ў Маскве, ва ўнівэрсытэце, але адмовіўся і зьехаў у Коўна.
  • 1859—1861 — выкладае гісторыю ў Ковенскай гімназіі.
  • 1863 г. — бярэ ўдзел у паўстаньні. Быў высланы ў цэнтральную Расею.
  • 1863—1867 гг. — жыве спачатку ва Ўфе, а пасьля ў Арэнбургу.
  • 1867 г. — пераяжджае ў Пётркаў (Лодзкае ваяводзтва, Польшча).
  • 1869 г. — зьяжджае ў Варшаву. Адразу набывае аўтарытэт, як сур’ёзны гісторык і востры публіцыст, друкуючыся ў розных польскіх выданьнях таго часу. Працягвае выкладаць.
  • 1897 г. — пераходзіць на пасаду бібліятэкара ў бібліятэцы Замойскіх.

Тадэвуш Корзан — адзін з выбітнейшых гісторыкаў Польшчы канца ХІХ — пач. ХХ ст. Ён першы, хто ў сваіх працах зьвярнуў увагу і прааналізаваў адміністрацыйныя, эканамічныя, дэмаграфічныя ўмовы ў якіх разьвіваўся народ у мінулым.

  • Kurs historyi wieków średnich (Варшава, 1871),
  • Nowe dzieje starożytnej Mezopotamii i Iranu (1872),
  • Historycy pozytywiści i Poranek filozofii greckiej (Bibl. Warszawska),
  • Ludzie prehistoryczni (Tygodn. Illustrow.),
  • Historyja starożytna (Warszawa, 1876),
  • Stan ekonomiczny Polski w latach 1782—1792 (Ateneum, 1877),
  • O życiu umysłowym Grecyi (Tygodn. Illustrow.),
  • Historyk wobec swego narodu i wobec ludzkości (1878)
  • Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta, 1764—94, badania historyczne ze stanowiska ekonomicznego i administracyjnego (Kraków, tom I, 1882; tom II, 1883; tom III, 1884; tom IV, część 1., 1885; tom IV, część 2. i zamknięcie, 1886; wydanie drugie w 7 tomach z zamknięciem, Warszawa, 1897—1899),
  • «Grunwald, ustęp z dziejów wojennych Polski» (Warszawa, 1910)
  • «Dzieje wojen i wojskowości w Polsce» (Kraków 1912)
  • «Kościuszko. Bibliografia z dokumentów wysnuta»(Kraków 1894)
  • «Mój pamiętnik przedhistoryczny» (Kraków 1912).

Найважнейшая праца Корзана — «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусьце» («Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława-Augusta, 1764—1794») (1882—1886). У ёй гісторык дэталёва прааналізаваў эканамічныя і статыстычныя фактары разьвіцьця Рэчы Паспалітай перад яе зьнікненьнем.

Успраміны пра Менск

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1908 г. Тадэвуш Корзан апублікаваў невялікую брашуру «Mińsk w połowie XIX wieku : ze wspomnień osobistych» у якой апісаў свае дзіцячыя ўспаміны зь Менску.