Фэрдынанд Цэпэлін
Фэрдынанд Цэпэлін | |
па-нямецку: Ferdinand von Zeppelin | |
Дата нараджэньня | 8 ліпеня 1838[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 сакавіка 1917[1][2][3][…] (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | лётчык, вайсковец, аэранаўт, інжынэр, бортынжынер |
Сябра ў | Асацыяцыя нямецкіх інжынераў[d] |
Бацька | Friedrich von Zeppelin[d] |
Маці | Amelie Françoise Pauline Macaire[d][5] |
Дзеці | Hella von Brandenstein-Zeppelin[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Фэрдынанд Адольф Генрых Аўгуст граф фон Цэпэлін (па-нямецку: Ferdinand Adolf August Heinrich Graf von Zeppelin; 8 ліпеня 1838 — 8 сакавіка 1917) — граф, генэрал, нямецкі канструктар дырыжабляў. Арганізатар вытворчасьці (з 1900 г.) і сэрыйнага выпуску дырыжабляў цьвёрдай канструкцыі. Дырыжаблі такога тыпу часьцяком клічуць «цэпэлінамі», іх канструкцыя ўяўляла сабою цьвёрды дзюралевы каркас, абцягнуты спэцыальнай тканінай. Пад’ёмная моц утваралася балёнамі з вадародам, прымацаванымі да каркаса пад тканінай.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся граф 8 ліпеня 1838 г. у горадзе Канстанцы. У 1854 г. скончыў ваенную акадэмію ў Людвігсбургу, у 1857 годзе стаў афіцэрам нямецкай арміі. Удзельнічаў дабравольцам у Грамадзянскай вайне ЗША 1861—1865 гадоў на баку паўночнікаў. Пасьля ўдзельнічаў у экспэдыцыі па дасьледаваньні рэсурсаў ракі Місысыпі і тады ж ў мястэчку Форт-Снэлінг (шт. Мінэсота) упершыню ўзьняўся ў паветра на прывязным аэрастаце. Пасьля вяртаньня ў Нямеччыну прымаў удзел у Аўстра-прускай (1866) і Франка-прускай (1870—1871) войнах, даслужыўся да чына брыгаднага генэрала. У 1891 годзе пайшоў у адстаўку і заняўся распрацоўкай і іспытам дырыжабляў.
2 ліпеня 1900 г. ажыцьцявіў палёт яго першы дырыжабль LZ-1 аб’ёмам 11300 м³, якім кіраваў сам граф. Апарат аказаўся марудным і нязграбным. Рухалі яго два слабыя рухавікі Даймлера. Пасьля 20 хвілінаў палёту яго давялося пасадзіць на ваду Бодэнскага возера.
У 1906 годзе Цэпэлін збудаваў другі дырыжабль («цэпэлін», як сталі звацца дырыжаблі яго канструкцыі) LZ-2, аднак пад час першага ўзьлёту ў яго адваліліся рухавікі, і некіруемы корпус зь цяжкасьцю апусьцілі на ваду возера.
У 1908 годзе сямідзесяцігадоваму графу ўдалося прабыць у паветры восем гадзін на борце LZ-4 і нават зьлётаць у суседнюю Швайцарыю. Але ў тым самым годзе Цэпэлін быў вымушаны экстранна пасадзіць чарговы апарат празь няспраўнасьць матораў. У тую ж ноч наляцеўшая бура цалкам зьнішчыла прывязаны да зямлі дырыжабль.
У 1909 годзе Фэрдынанд фон Цэпэлін заснаваў першую ў сьвеце транспартную авіякампанію «Германскія дырыжаблі». Праз год пачаліся рэгулярныя палёты чатырох дырыжабляў унутры Нямеччыны. Для гэтага ў буйных гарадох пабудавалі спэцыяльныя вялізныя ангары і прычальныя мачты. Асаблівую ўвагу граф удзяляў прапагандзе палётаў на сваіх караблях. Пры гэтым з 1909 па 1914 год ня здарылася ніводнай аварыі. Прызнаньне да дырыжабляў канструкцыі Цэпэліна прыйшло ў канкурэнтнай барацьбе з прафэсарам Шуттэ-Ланцам, які прапанаваў выкарыстоўваць не мэталічны, а драўляны каркас.
Да 1914 году было пабудавана 25 апаратаў (зь іх 6 пасажырскіх). Цэпэліны ўжываліся ў Першай сусьветнай вайне. Пад час Першай сусьветнай вайны Нямеччына была адзінай дзяржавай, якая ўжывала вялікія дырыжаблі цьвёрдай канструкцыі. Да канца вайны было збудавана больш за сто баявых цэпэлінаў. На пачатку іх выкарыстоўвалі для выведкі, але ў хуткім часе на іх усталявалі кулямёты і падвесілі бомбы.
Пабудаваны пасьля яго сьмерці ў 1928 годзе дырыжабль «Граф Цэпэлін» зьдзейсьніў шэраг далёкіх пералётаў, выкарыстоўваўся для перавозкі пошты і пасажыраў праз Атлянтыку, а таксама для прапаганды ідэяў фашызму. Апошні пасажырскі дырыжабль «Гіндэнбург» зьдзейсьніў 63 палёты і пацярпеў катастрофу 6 траўня 1937 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ferdinand Zeppelin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Ferdinand von Zeppelin // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б Ferdinand Von Zeppelin // GeneaStar
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118636545 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фэрдынанд Цэпэлін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фэрдынанд Граф фон Цэпэлін (рас.)
- Біяграфія (ням.) на сайце Нямецкага гістарычнага музэю
- Музэй Цэпэліна (анг.) (ням.) у Фрыдрыхсгафэне