Дапаможная паліцыя
Дапаможная паліцыя | |
Hilfspolizei, Hipo | |
Гады існаваньня | люты — жнівень 1933 |
---|---|
Краіны |
Ваймарская Рэспубліка Трэці Райх |
Падпарадкаваньне | НСДАП |
Тып | ваенізаваная арганізацыя |
Уключае ў сябе | СС, СА, колішнія чальцы арганізацыі «Сталёвы шлем» |
Функцыі | дапамога рэгулярнай паліцыі, пераслед камуністаў |
Колькасьць | каля 40.000 |
Дысьлякацыя | Прусія, потым уся Нямеччына |
Дапаможная паліцыя (па-нямецку: Hilfspolizei, скарочана Hipo) — ваенізаваная арганізацыя ў Трэцім Райху, існавала зь лютага па сярэдзіну жніўня 1933 году ў Прусіі й у іншых землях Трэцяга Райху. Уключала ў сябе сябраў СС, СА і колішніх сябраў арганізацыі «Сталёвы шлем». Дапаможная паліцыя згуляла значную ролю ў захопе ўлады НСДАП у Нямеччыне й цэнтральную ролю ў тэрарыстычнай ліквідацыі палітычных апанэнтаў, якія былі арыштаваныя й дэпартаваныя. Пасьля расфармаваньня значная частка «дапаможных паліцыянтаў» стала служыць у ахове канцлягероў і ў паліцыі парадку.
На акупаваных тэрыторыях дапаможная паліцыя фармавалася, як правіла, з добраахвотнікаў, ваеннапалонных (перш за ўсё, у буйных местах) і мясцовага насельніцтва. Падобныя паліцыйныя арганізацыі існавалі ва ўсіх акупаваных краінах. Адрозьніваліся значнай разнастайнасьцю формаў арганізацыі (шуцманы, самаабарона, сіняя паліцыя і іншыя).
У беларускай, украінскай і расейскай мовах за чальцамі такіх калябарацыянісцкіх паліцыйных органаў замацавалася размоўная зьневажальная мянушка «паліцай» (у множным ліку — «паліцаі»).
У Нямеччыне (1933)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дапаможная паліцыя была створаная 22 лютага 1933 году Германам Герынгам, які быў незадоўга да гэтага назначаным міністрам унутраных спраў Прусіі, для аказаньня дапамогі рэгулярнай паліцыі ў падтрыманьні парадку й перасьледаваньня камуністаў, якія абвінавачваліся ў падпале Райхстага.[1] Арганізацыя хутка распаўсюдзілася з Прусіі на іншыя нямецкія землі, што было адобрана Наказам Гітлера аб падпале Райхстага.
Падразьдзяленьні былі ўкамплектаваныя, галоўным чынам, удзельнікамі «Sturmabteilung (SA)» і «Allgemeine SS» і насілі форму SA ці SS зь белымі нарукаўнымі павязкамі. Лічыцца, што падразьдзяленьні дапаможнае паліцыі налічвалі 25 000 сябраў СА й 15 000 СС.[2] У падразьдзяленьні дапаможнае паліцыі таксама былі ўключаныя сябры вэтэранскае арганізацыі «Саюз франтавікоў Сталёвы шлем» (па-нямецку: Stahlhelm, Bund der Frontsoldaten). Фармаваньні праводзілі ці арганізоўвалі шматлікія жорсткія напады на праціўнікаў нацыстаў, імі напачатку камплектаваліся канцэнтрацыйныя лягеры[3] й Даўхаў[4]. З гэтага фармаваньня вырасьлі пасьля «SS-Totenkopfverbände».[5] Дапаможная паліцыя была расфармаваная ў жніўні 1933 року ў сувязі зь міжнароднымі пратэстамі, з прычыны парушэньня зь яе стварэньнем палажэньняў Вэрсальскае дамовы аб раззбраеньні Нямеччыны, у сувязі з ростам недаверу Адольфа Гітлера да СА, а таксама ў сувязі з тым, што падобныя фармаваньні перарасьлі свае першапачатковыя мэты ў выніку ўстанаўленьня новага нацысцкага рэжыму.[6][7]
На акупаваных землях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віды фармаваньняў дапаможнае паліцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе органы дапаможнае паліцыі не былі самастойнымі й падпарадкоўваліся нямецкім паліцыйным кіраўніцтвам на акупаваных земляў. Мясцовыя адміністрацыі (мястовыя й вясковыя ўправы) займаліся толькі адміністрацыйным падтрыманьнем дзейнасьці паліцыі — фармаваньнем, выплатаю дараваньня, давядзеньнем да іх зьвесткі распараджэньняў нямецкай улады і г. д. Тэрмін «дапаможная» падкрэсьліваў несамастойнасьць паліцыі ў адносінах да немцаў.[8] Не было нават аднастайнай назвы — апрача «дапаможная паліцыя» (па-нямецку: Hilfspolizei'), выкарыстоўваліся й гэткія, як «тутэйшая міліцыя» (па-нямецку: Ortsmilitz), «ахоўная паліцыя» (паліцыя грамадзкай бясьпекі, (па-нямецку: Schutzpolizei, «шупа(be)»), «служба парадку» (па-нямецку: Ordnungsdienst), «жыдоўская паліцыя» (па-нямецку: Judischer Ordnungsdienst), «грамадзянскае рушэньне» (па-нямецку: Bürgerwehr), «тутэйшае рушэньне» (па-нямецку: Heimwehr), «самаабарона» (па-нямецку: Selbstschutz).
Асаблівымі падразьдзяленьнямі паліцыі зьяўляліся гэтак званыя «шуцманшафты», «шума» (па-нямецку: Schutzmannschaft, скар. Schuma — ахоўная каманда) — карныя батальёны, якія фармаваліся, як правіла, зь мясцовага насельніцтва й ваеннапалонных й якое дзейнічала пад непасрэдным камандаваньнем немцаў і разам зь іншымі нямецкімі часткамі. Пазьней некаторыя часткі ўвайшлі ў склад СД і СС. Выконвалі шырокае кола задачаў ад антыпартызанскае дзейнасьці (у тым ліку карныя), аховы канцэнтрацыйных лягероў і да ўдзелу ў акцыях па «канчатковым вырашэньні жыдоўскага пытаньня». Агульная колькасьць шуцманшафту напрканцы 1941 году блізу 45.000 чалавек,[9] а напрыканцы 1942 року ўжо амаль 300 тысячаў.[10][11]
Апроч гэтага, дапамога ў барацьбе з партызанамі й схованымі ў лясох жыдамі аказваліся гэтак званыя «злучэньні па барацьбе з бандамі» (па-нямецку: Bandenkampfverbände). Гэтыя злучэньні прадстаўлялі сабой выканаўчыя суполкі зьмешанага складу з вайскоўцаў вэрмахту, СС, паліцыйных і іншых «усходніх памочнікаў» (па-нямецку: Ost-Hilfswilligen, Hiwis, хіві). Паўнамоцтвы па фармаваньні ўказаных суполак былі прадстаўленыя кіраўніку «злучэньняў па барацьбе з бандамі», якім быў кіраўнік СС і паліцыі суполкі арміяў Цэнтар, групэнфюрэр СС Эрых фон Бах.
На канец 1942 году колькасьць злучэньняў па барацьбе з бандамі складала 14 953 немцы ц 238 105 «усходніх памочнікаў».
У шэрагу рэгіёнаў паліцыйныя функцыі, з санкцыі нямецкіх улад, выконвалі вайсковыя ці паўпартызанскія злучэньні калябарацыяністаў. У Палесьсі гэтую ролю гуляла «Палеская сеч» Тараса Бульбы-Бараўца, на захадзе Расеі − «Русейская вызваленчая народная армія» Браніслава Камінскага й 1-я расейская нацыянальная брыгада СС «Дружына» Ўладзіміра Гіля.
Форма й знакі адрозненьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Форма адзежы й знакі адрозьненьня для сябраў дапаможнае паліцыі выкарыстоўваліся непасьлядоўна. Першапачаткова супрацоўнікі дапаможнае паліцыі насілі белыя павязкі з надпісам «Polizei» («Паліцыя») (ці наогул бяз гэткай), ад чаго ў беларускай і іншых мовах зьявілася іх зьняважліва-пагардлівая назва «паліцай». Ва ўсім іншым іх форма адзеньня была адвольнай (напрыклад, яны маглі насіць савецкую вайсковую форму ці мундзіры іншых краінаў, занятых Нямеччынай — такіх, як Чэхаславаччына ці Польшча — са зьнятымі знакамі адрозьненьня).
Бліжэй да канца 1941 року ў шэрагу рэгіёнаў у паліцаяў зьяўляецца свая форма і знакі адрозненьня, у тым ліку знакі для адрозьніваньня паліцыі паводле рэгіёнаў.
На тэрыторыі акупаваных вобласьцяў СССР дапаможная паліцыя насіла мундзіры вэрмахту са знакамі адрозьненьня «ўсходніх батальёнаў» і трохкутнай нашыўкай зь літарамі OD (па-нямецку: Ordnungsdienst, «служба парадку») на рукаве. Менавіта такую форму носіць паліцыя ў нямецкім прапагандысцкім фільме «Нашыя сябры» (1943).[12]
На тэрыторыі Райхскамісарыяту Ўкраіны паліцыя насіла чорную форму са сьветлымі каўнярамі й гальштукамі. Капелюшом была пілотка ці кепі ўлетку, футравая шапка — узімку. Шараговы склад меў нарукаўныя нашыўкі, саржанты й камандоўцы (не вышэй за гаўптмана) — на каўняры. На Ўкраіне паліцаі нярэдка насілі жоўта-блакітныя стужкі і/ці трызубцы на капелюшох, аднак іх нашэньне пэрыядычна то забаранялася, то зноў дазвалялася.
Беларуская народная самапомач ў Генэральнай акрузе Беларусі насіла нямецкую форму з уласнымі знакамі адрозьненьня.
У Польшчы (на землях Генэрал-губэрнатарства) паліцыянтаў празвалі «цёмна-сінімі» (па-польску: granatowa policja) за колер мундзіраў.
У Генэральнай акрузе Летуве капралы паліцыі насілі цёмна-сінія капелюшы з жоўтым кантом.
Сябры шуцманшафту насілі нямецкую вайсковую форму са знакамі адрозьненьня «ўсходніх батальёнаў»([1]), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu Tapfer Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».
Абыходжаньне з насельніцтвам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць фармаваньняў дапаможнае паліцыі «адрозьнівалася» ўдзелам у ваенных злачынствах і расправах над мірным насельніцтвам.
Зводны даклад брыгадэфюрэра СС Вальтэра Шталекера ад 15 кастрычніка 1941 году:
|
Зь ліста інспэктара па ўзбройваньні ва Ўкраіне ад 2 сьнежня 1941 року:
|
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ . — 1990. — ISBN 978-0-85045-944-9
- ^ . — 1998. — ISBN 978-0-7603-0538-6
- ^ . — 2005. — ISBN 978-0-521-83416-2
- ^ . — 1976. — ISBN 90-279-7651-1
- ^ . — 2004. — ISBN 0-7603-2068-3
- ^ . — 2006. — ISBN 978-1-84603-068-0
- ^ . — 2002. — ISBN 0-521-52287-0
- ^ Фотокартотека чинов шуцманшафта. РГВА (Ф. 1323k, Оп. 2, Д. 289)
- ^ Schiessl, Christoph (2009). The Search for Nazi Collaborators in the United States (PhD thesis). ProQuest. ISBN 9781109090079.
- ^ Dean, Martin (2003). Collaboration in the Holocaust: Crimes of the Local Police in Belorussia and Ukraine, 1941-44. Palgrave Macmillan. ISBN 9781403963710.
- ^ Arad, Yitzhak (2009). The Holocaust in the Soviet Union. University of Nebraska Press. ISBN 9780803222700.
- ^ https://www.youtube.com/watch?v=kOnxVxDFY8A
- ^ Ezergailis A. The Holocaust in Latvia: 1941—1944 — Riga: The Historical Institute of Latvia, 1996.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Драбязко С. І. Под знамёнами врага. Антисоветские формирования в составе Германских Вооружённых Сил 1941−1945; выдержки из книги о численности и национальном составе в еженедельнике «Демоскоп Weekly» 6−19 декабря 2004. — № 181−182. на сайте demoscope.ru
- Жукаў Д. А. і Коўтун І. І. Русская полиция
- Кавалёў Б. Нацысцкая акупацыя і калябарацыянізм М. у Расеі. 1941−1944. — М.: АСТ; Транзиткнига, 2004. — 494 з., +48 л. илл. — (Ваенна-гістарычная бібліятэка) — ISBN 5-17-020865-0 ; ISBN 5-9578-0487-8.
- Семірага М. І. Коллаборационизм. Природа, типология и проявления в годы Второй мировой войны