1923
Выгляд
(Перанакіравана з «1923 год»)
Гады |
1920 · 1921 · 1922 — 1923 — 1924 · 1925 · 1926 |
Дзесяцігодзьдзі |
1900‑я · 1910‑я — 1920‑я — 1930‑я · 1940‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1923 MCMXXIII |
Ад заснаваньня Рыму | 2676 |
Армянскі каляндар | 1372 ԹՎ ՌՅՀԲ |
Каляндар Багаі | 79 — 80 |
Бізантыйскі каляндар | 7431 — 7432 |
Бірманскі каляндар | 1285 |
Будысцкі каляндар | 2467 |
Каляндар бэрбэраў | 2873 |
Габрэйскі каляндар | 5683 — 5684 |
Галяцэнскі каляндар | 11923 |
Іранскі каляндар | 1301 — 1302 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1978 — 1979 |
· Нацыянальны каляндар | 1845 — 1846 |
· Калі-юга | 5024 — 5025 |
Карэйскі каляндар | 4256 |
Кітайскі каляндар | 4619 — 4620 |
Копцкі каляндар | 1639 — 1640 |
Мусульманскі каляндар | 1341 — 1342 |
Тайскі сонечны каляндар | 2466 |
Этыёпскі каляндар | 1915 — 1916 |
1923 (MCMXXIII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак; 1923-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 923-і год II тысячагодзьдзя, 23-і год XX стагодзьдзя і 4-ы год 1920-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1923 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, які пасьля лютага гэтага году застаўся ў выкарыстаньні ў цэрквах (апошняй дзяржавай, якая прыняла грыгарыянскі каляндар, стала Грэцыя).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 20 красавіка — Вацлаў Ластоўскі падае ў адстаўку з пасады прэм’ера Ўраду БНР
- 11 чэрвеня — у БССР да гадавіны вызваленьня ад польскай акупацыі абвяшчаецца амністыя тым дзеячам беларускага руху, якія не змагаліся з савецкай уладай са зброяй у руках
- 6 ліпеня — набыла моц 1-я Канстытуцыя СССР
- 6 жніўня — заснаваная «Люблянская біржа»
- 23 жніўня — зацьвярджаецца Кабінэт Міністраў БНР пад кіраваньнем Аляксандра Цьвікевіча
- 16 кастрычніка — заснавана кампанія The Walt Disney Company
- 21 кастрычніка — у Вільні пачала выдавацца беларуская газэта «Воля народу»
- 1 лістапада — кіраўніцтва БНР пераяжджае ў Прагу
- 8 лістапада — у Мюнхэне адбываецца «піўны путч» на чале з Адольфам Гітлерам
- 28 лістапада — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 21 студзеня — Лёля Флёрэс (сапр — Марыя-дэ-лос-Далорэс Флорэс-Руіс), выбітная гішпанская сьпявачка й танцорка флямэнка
- 30 студзеня — Леанід Гайдай, савецкі і расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст, актор
- 5 лютага — Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец сучаснасьці, народны мастак Беларусі
- 30 сакавіка — Ежы Літвінюк, польскі перакладнік, паэт
- 9 красавіка — Антон Лабуда, беларускі фізык, доктар фізычна-матэматычных навук, прафэсар
- 22 красавіка — Бэці Пэйдж, амэрыканская фотамадэль
- 10 траўня — Гейдар Аліеў, савецкі і азэрбайджанскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, Прэзыдэнт Азэрбайджану (1993-2003)
- 18 траўня — Сэрафін Міхалеўскі, беларускі і польскі філёзаф, філёляг, паэт
- 23 траўня — Мікола Ганько, беларускі грамадзка-культурны дзяяч
- 2 ліпеня — Віслава Шымборска, польская паэтка
- 13 ліпеня — Міхаіл Пугаўкін, савецкі і расейскі актор тэатру і кіно
- 8 верасьня — Расул Гамзатаў, аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзяяч
- 10 верасьня — Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец. Акадэмік АН Беларусі
- 21 верасьня — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, акадэмік, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
- 8 лістапада — Джэк Кілбі, амэрыканскі інжынэр, вынаходнік інтэгральнай схемы, калькулятара, тэрмапрынтэра, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыцы 2000 году
- 27 сьнежня — Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, пісьменьнік, кінасцэнарыст, перакладчык
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 3 студзеня — Яраслаў Гашак, чэскі пісьменьнік
- 10 лютага — Вільгельм Конрад Рэнтген, нямецкі фізык
- 2 жніўня — Ўорэн Г. Гардынг, 29-ы прэзыдэнт ЗША