Ежы Літвінюк
Ежы Літвінюк | |
Jerzy Litwiniuk | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 сакавіка 1923 |
Памёр | 18 кастрычніка 2012 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладчык, паэт |
Мова | польская |
Значныя творы | «Калевала», «Лачплэсіс» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Е́жы Літвіню́к (па-польску: Jerzy Litwiniuk, па-ўкраінску: Єжи Літвінюк; 30 сакавіка 1923, м. Крэменец, цяпер у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны — 18 кастрычніка 2012) — польскі перакладнік, паэт.
Перакладаў зь беларускай, латыскай, расейскай, украінскай, фінскай, эстонскай і іншых моваў. Найбольш значным ягоным дасягненьнем лічыцца пераклад фінскага эпасу «Калевала»[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын Яна і Казіміры.
Па Другой сусьветнай вайне арыштаваны НКУС пад Люблінам, рок правёў у харкаўскім, разанскім, берасьцейскім лягерох НКУС разам з маці[2][3].
15 сакавіка 1947 зьехаў у Польшчу, дзе заняўся філялёгіяй, пачаў перакладаць паэзію.
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь беларускай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Быкаў — «Дажыць да сьвітаньня. Круглянскі мост. Абэліск» (зь Віктарам Варашыльскім)
- Васіль Быкаў — «Трэцяя ракета; Дажыць да сьвітаньня» (зь Яўгеніюшам Кабацам)
- «Я з вогненнай вёскі: сьведчаньні ацалелых» (розныя перакладнікі)
- «Паэтычны дадатак сучаснай беларускай лірыкі» (з Адамам Паморскім)
З латыскай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Оярс Вацыеціс — «Баляда пра сіняга кіта: вершы чатырох латыскіх паэтаў»
- Андрэйс Пумпурс — «Лачплэсіс»
Зь фінскай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марці Гаавіё — «Фінская міталёгія»
- Эйна Лейна — «Кантычкі»
- Эйна Лейна — «Песьні князя Яна і Кацярыны Ягелонкі»
- Тыма Мука — «Замля грэшная песьняй: баляда»
- Рауль Ройнэ — «Фінскія басьні»
- Калевала
З расейскай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- шмат
З украінскай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Шаўчук — «Вока прорвы»
- Валеры Шаўчук — «Хата на ўзгорку»
Зь верхнелужыцкай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Барт-Цішынскі — «Выбраная паэзія» (з Робэртам Стылерам)
З эстонскай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Хансэн-Тамссарэ — «Новы нячысьцік з Чартарыі»
З францускай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь іншых моваў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ўкраінскім ордэнам «За заслугі» III ступені (2008)[4] за значны ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр польскі перакладчык Быкава Культура. Радыё «Свабода» (22 кастрычніка 2012). Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
- ^ Литвинюк Ежи (Litwiniuk Jerzy s. Jana) (рас.) Архивная коллекция Рязанского общества «Мемориал» Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
- ^ Помер Єжи Літвінюк (укр.) ЛітАкцент Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
- ^ Указ президента України № 33/2008 «Про відзначення державними нагородами України громадян іноземних держав» (укр.). Адміністрація Президента України (17 студзеня 2008). Праверана 29 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Ежы Літвінюк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Архіў Разанскага «Мэмарыялу» (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |