11 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
11 лі́пеня — 193-і дзень году (192-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 174 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 813 — бізантыйскі імпэратар Міхаіл I адмовіўся ад стальцу і пастрыгся ў манахі
- 911 — Карл Прасьцяк і Ролян Нармандзкі падпісалі Сэнт-Клер-сюр-Эпцкую дамову
- 1174 — Бальдвін IV стаў каралём Ерусаліму
- 1346 — граф люксэмбурскі і кароль багемскі Карл IV абраны на караля рымлянаў
- 1496 — вялікі князь Аляксандар надаў Горадні поўнае Магдэбурскае права
- 1576 — шукаючы праход праз Паўночны Атлянтычны акіян, Мартын Фробішар адкрыў Грэнляндыю, якую памылкова палічыў Фрысьляндыяй
- 1609 — у Вільні праваслаўныя ўчынілі няўдалы замах на грэка-каталіцкага мітрапаліта Іпація Пацея
- 1660 — войска Міхала Казімера Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска
- 1705 — у Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётар I забіў 5 манахаў-базылянаў
- 1783 — Француская акадэмія прыпыніла праектаваньне парахода як беспэрспэктыўнае
- 1889 — заснаванае мэксыканскае места Тыхуана
- 1893 — японскі прадпрымальнік Какічы Мікімота ўпершыню атрымаў штучныя пэрліны
- 1899 — Джаваньні Аньельлі заснаваў у італьянскім Турыне кампанію Fiat
- 1917 — пачатак бітвы пры Пашэндэйле
- 1920 — польскія ўлады забаранілі беларускі тыднёвік «Незалежная думка»
- 1921 — скончылася вайна за незалежнасьць Ірляндыі
- 1921 — Чырвоная Армія захапіла Манголію і стварыла Мангольскую народную рэспубліку
- 1940 — II сусьветная вайна: Анры Філіп Петэн стаў кіраўніком акупаванай Францускай дзяржавы
- 1943 — пік «Валынскай разьні», калі сілы УПА адначасова заатакавалі, паводле розных зьвестках, ад 99 да больш чым 150 польскіх населеных пунктаў з агульнай колькасьцю ахвяраў да 50—60 тысячаў чалавек
- 1957 — заснаваны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук БССР
- 1957 — Ага Хан IV стаў 49-м ісмаільскім імамам
- 1960 — Кангалескі крызіс: Катанга выйшла са складу Рэспублікі Конга
- 1962 — адбылася першая трансатлянтычная спадарожнікавая тэлетрансьляцыя.
- 1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная Воля»
- 1995 — у Срэбраніцы сэрбскія войскі ўчынілі масавае забойства басьнійцаў-мусульманаў
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1366 — Ганна Багемская, жонка Рычарда II Ангельскага
- 1561 — Люіс дэ Гогара, гішпанскі паэта й драматург
- 1885 — Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч
- 1925 — Андрэй Богуш, беларускі фізык-тэарэтык
- 1927 — Тэадор Мэйман, амэрыканскі навукоўца, стваральнік першага лазэра
- 1932 — Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1836 — Жан Батыст Люі Масьле, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1974 — Пэр Фабіян Лагерквіст (н. 1891), швэдзкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1951 году
- 1982 — Мэша Сэлімавіч, басьнійскі, сэрбскі і югаслаўскі пісьменьнік, адзін з найвыбітнейшых празаікаў XX стагодзьдзя ва Ўсходняй Эўропе
- 2023:
- Алесь Пушкін, беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, пэрформэр, арт-куратар
- Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік