Сусьветны дзень чакаляды
Сусьве́тны дзень чакаля́ды (па-ангельску: World Chocolate Day) — сьвята, якое адзначаецца шторок 11 ліпеня, акрамя таго існуе яшчэ адзін сусьветны дзень чакаляды, яго адзначаюць 4 верасьня.
Гісторыя й сьвяткаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацькаўшчынай Сусьветнага дня чакаляды лічыцца Францыя. Менавіта французы ў 1995 року паклалі пачатак гэтага сьвята. Гэта маладое сьвята даволі хутка атрымала вядомасьць у Францыі, акрамя таго сьвята шырока адзначаецца ў Нямеччыне, Італіі, Швайцарыі й іншых краінах, як унутры Эўрапейскага зьвязу, так і за яго межамі.
Нацыянальныя дні чакаляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нароўні з Усясьветным днём чакаляды існуюць і іншыя, менш глябальныя, але ня менш салодкія даты, прысьвечаныя гэтаму прадукту. Так, у Злучаных Штатах, акрамя Сусьветнага дня чакаляды, шторок адзначаюць яшчэ два агульнанацыянальныя «чакалядныя дні»: 7 ліпеня й 28 кастрычніка.